Сяргей Аляксеевіч Зярноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксеевіч Зярноў
Дата нараджэння 29 мая (10 чэрвеня) 1871
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1945(1945-02-28) (73 гады) ці 1945[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Yekaterina Zernova[d]
Род дзейнасці навуковы работнік, гідрабіёлаг, заолаг, грамадскі дзеяч
Навуковая сфера заалогія[2], гідрабіялогія[2] і экалогія
Месца працы
Навуковая ступень спіс правадзейных членаў АН СССР[d] (1931)
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Аляксеевіч Зярноў (руск.: Сергей Алексеевич Зернов; 29 мая [10 чэрвеня] 1871, Масква — 28 лютага 1945, Ленінград) — рускі і савецкі заолаг, гідрабіёлаг і грамадскі дзеяч, акадэмік Акадэміі навук СССР (1931). Заснавальнік гідрабіялогіі ў Расіі, стваральнік яе экалагічнага напрамку.

У 1895 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1902—1914 гадах кіраваў Севастопальскай Біястанцыяй АН. У 1914 годзе арганізаваў першую кафедру гідрабіялогіі ў Маскоўскім сельскагаспадарчым інстытуце (цяпер Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева), у 1924 годзе — у МДУ. У 1931—1942 гадах дырэктар Заалагічнага інстытута АН СССР.

У 1892—1901 гадах апублікаваў першыя працы па планктону; у 1913 годзе выйшла манаграфія «Да пытання аб вывучэнні жыцця Чорнага мора», у якой падрабязна апісаны яго фаўна і біяцэнозы, заканамернасці іх размеркавання. У паўночна-заходняй частцы мора Зярноў адкрыў зараслі філафоры (марскія чырвоныя водарасці), што дазволіла арганізаваць прамысловую здабычу ёду. У 1934 годзе апублікаваў «Агульную гідрабіялогію» (перавыдадзеная ў 1949) — першы арыгінальны ўніверсітэцкі курс.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 21 снежня 2021.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1