Даўжыня цела каля 2 м, вышыня ў карку да 1,2 (1,5—1,65[1]) м, маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невялікія рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца.
Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах басейна ракі Конга. Рэдкая жывёліна.
↑Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 275. — 671 с. с илл. (руск.)
Баскин Л. М. Окапи // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 275. — 671 с. с илл. (руск.)