Аксана Генадзеўна Фёдарава
Аксана Фёдарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1977[1][2] (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 178 см[3] |
Грудзі | 88 см[3] |
Стан | 64 см[3] |
Сцёгны | 93 см[3] |
Колер валасоў | карычневыя валасы[d] |
Грамадзянства | |
Агенцтва | |
www.oksana-fedorova.ru |
Акса́на Гена́дзеўна Фёдарава (нар. 17 снежня 1977, Пскоў, Расія) — расійская фотамадэль, тэлевядучая. Пераможца конкурсаў «Міс Расія» (2001) і «Міс Сусвет» (2002).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аксана Фёдарава нарадзілася 17 снежня 1977 года ў Пскове. У 1997 годзе скончыла з залатым медалём Пскоўскую школу міліцыі. У тым жа годзе паступіла ў Санкт-Пецярбурскі ўніверсітэт МУС РФ на факультэт кіраўнікоў гарадскіх і раённых органаў унутраных спраў. У 2000 годзе скончыла з адзнакай універсітэт і прапрацавала некалькі месяцаў дазнаўцам у ЛАУС аэрапорта «Пулкава».
У 1999 годзе перамагла ў конкурсе «Міс Санкт-Пецярбург». У 2001 годзе стала пераможцай конкурсу «Міс Расія», у 2002 годзе — конкурсу «Міс Сусвет», які праходзіў у Пуэрта-Рыка. Праз чатыры месяцы пазбаўлена звання ў сувязі з нежаданнем выконваць абавязкі пераможцы. Званне перайшло Жусцін Пасек з Панамы.
У 2002—2005 гадах прымала ўдзел у выбарчых кампаніях Расійскай партыі Жыцця. З мая 2006 года з’яўляецца партнёрам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Расіі.
Вядучая праграмы для дзяцей «Дабранач, маляняты!» на расійскім тэлебачанні. Здымалася ў тэлесерыяле «Не нарадзіся прыгожай».
Таксама дэбютавала ў якасці пісьменніцы. Выдавецтва «Эксмо» выпусціла першую кнігу Аксаны Фёдаравай «Формула стылю»: парады і рэкамендацыі па пытаннях прыгажосці і стылю. Кніга ўтрымоўвае таксама аўтабіяграфічныя ўстаўкі і фатаграфіі з асабістага архіва Аксаны. У крамах з’явілася ў верасні 2008 года. Таксама планавалася яшчэ не менш за 2 кнігі па пытаннях макіяжа, іміджу і іншага.
Маёр міліцыі[4], кандыдат юрыдычных навук. Дактарант факультэта падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Санкт-Пецярбурскага ўніверсітэта МУС. З 2007 года пражывае з мамай у Маскве.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Маці — Алена Аляксееўна. Бацька сышоў з сям’і, калі Аксана была дзіцём. Пасталеўшы, Аксана спрабавала знайсці бацьку, але ён ужо да таго часу памёр. Дзед па матчынай лініі — вайсковец у адстаўцы, памёр у 2007 годзе.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20120318050307/http://fedorova-oksana.com/private/bio/
- ↑ Oksana Fedorova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б в г http://www.km.ru/file/index.asp?data=18.09.2007+17:20:00&archive=on
- ↑ Оксана Федорова: $ 150 тысяч — мой самый большой гонорар // Труд. — № 232. — 2006. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аксана Генадзеўна Фёдарава
- Сайт Аксаны Фёдаравай (руск.)
- Аксана Фёдарава: $150 тысяч — мой найвялікшы ганарар (інтэрв’ю) // «Труд». — 2006. — № 232. — 14 декабря. — С. 1.— 04.09.2008.