Перайсці да зместу

Алах-Юнь (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алах-Юнь
руск. Аллах-Юнь, як. Ааллаах-Үүн
Характарыстыка
Даўжыня 586 км
Басейн 24 200 км²
Расход вады 169 м³/с
Вадацёк
Выток Ампарынджа
 • Вышыня 1074 м
 • Каардынаты 61°50′25″ пн. ш. 139°58′01″ у. д.HGЯO
Вусце Алдан
 • Вышыня 146 м
 • Каардынаты 60°36′31″ пн. ш. 134°57′22″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Алдан → Лена → Мора Лапцевых

Краіна
Рэгіёны Хабараўскі край, Якуція
Раёны Ахоцкі раён, Усць-Майскі ўлус
Код у ДВР 18030600712117300038735
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алах-Юнь (руск.: Алла́х-Юнь, якуцк.: Ааллаах-Үүн) — рака ў Якуціі і Хабараўскім краі, правы прыток Алдана.

Даўжыня ракі — 586 км, плошча вадазборнага басейна — 24 200 км². Выцякае з возера Ампарынджа ў гарах на паўднёвы ўсход ад Верхаянскага хрыбта на мяжы Хабараўскага края і Якуціі, далей Алах-Юнь цячэ па паўночна-заходняй ускраіне Юдама-Майскага нагор’я, утвараючы глыбокую і вузкую даліну, у нізоўі выходзіць на раўніну, дзе набывае спакойны характар.

Жыўленне снегавое і дажджавое. Увесну ўзровень вады паднімаецца на 3-5 м. Працягласць ледаставу каля 200 дзён. Сярэднегадавы расход вады — 169 м³/с.

Галоўныя прытокі: Анча (левы) і Сахара (правы).

У басейне ракі — залатаносныя россыпы.