Алег Сяргеевіч Пафераў
Алег Сяргеевіч Пафераў | |
---|---|
Нараджэнне |
2 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Адукацыя |
Горкаўскае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, Ваенная Інжынерная радыётэхнічная акадэмія супрацьпаветранай абароны Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі |
Дзейнасць | дыпламат, ваенны |
Ваенная служба | |
Званне |
|
Узнагароды |
Алег Сяргеевіч Пафераў (нар. 2 жніўня 1949) — беларускі дзяржаўны, ваенны і дыпламатычны дзеяч. Былы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венесуэле і па сумяшчальніцтве ў Балівіі і Эквадоры. Генерал-лейтэнант[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 жніўня 1949 года ў г. Ленгеры Чымкенцкай вобласці Казахскай ССР. Па нацыянальнасці беларус. У 1969 годзе з адзнакай скончыў Горкаўскае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, а ў 1977 годзе — Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію супрацьпаветранай абароны. У 1999 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
З 1966 па 2006 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь на розных камандных і інжынерных пасадах. З 2001 года па 2006 год з’яўляўся камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі. Пазней звольнены з арміі па ўзросце.
Указамі прэзідэнта Беларусі ад 5 снежня 2007 года №618 і 686 стаў упаўнаважаным па вядзенні перамоў па праекце пагадненняў аб супрацоўніцтве ў інтарэсах стварэння адзінай сістэмы СПА і сістэмы радыёэлектроннай барацьбы Венесуэлы, а таксама аб знаходжанні на яе тэрыторыі беларускіх вайскоўцаў[2]. Пасля заключэння дагавораў, у перыяд з 2008[3] па 2013[4] гады, з’яўляўся кіраўніком групы беларускіх вайсковых саветнікаў пры Узброеных сілах Венесуэлы.
Адначасова ў 2006—2011 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Далей па 2012 год быў галоўным экспертам па знешнеэканамічных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт».
31 ліпеня таго ж года прызначаны паслом у Венесуэле. 23 студзеня 2013 года акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Эквадоры, а 31 мая — у Балівіі.
Займаў пасаду пасла ў Эквадоры па сумяшчальніцтве да 2014 года[5], пасады пасла ў Венесуэле і па сумяшчальніцтве ў Балівіі — да 2020 года[6].
Жанаты. Мае дваіх дзяцей.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» III ступені, ордэнам Пашаны і 20-ю медалямі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёва-Казахстанскай вобласці
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Дыпламаты Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
- Паслы Беларусі ў Венесуэле
- Паслы Беларусі ў Балівіі
- Паслы Беларусі ў Эквадоры
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Кандыдаты ваенных навук