Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Jump to navigation
Jump to search
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
![]() Геральдычны знак-эмблема Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
Адрас | Мінск, пр. Незалежнасці, д. 115 |
Тып арганізацыі | ведамства |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Дзмітрый Пантус |
Першы намеснік | Ігар Дземідзенка |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 30 снежня 2003 |
vpk.gov.by |
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасць і размяшчэнне зброі. Старшыня камітэта і 3 яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 4 чэрвеня 2020 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Пантус.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Апарат — 6 упраўленняў, 2 аддзелы і 2 сектары;
- Прадпрыемствы — «Алеўкурп», «Белзнешпрамсэрвіс», «Белспецзнештэхніка», «Белтэхэкспарт», «Даследчы завод Нёман» (горада Ліда, Гродзенская вобласць), «Завод дакладнай электрамеханікі» (г. Дзяржынск, Мінская вобласць), «Канструктарскае бюро Дысплэй» (Віцебск), «КБ Радар», «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў», «Мінскі электрамеханічны завод», «НДІ сродкаў аўтаматызацыі», «СКБ Камертон», «1993-ая цэнтральная інжынерная рамонтная база» (г. Слуцк, Мінская вобласць), «2566-ы завод по рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» (Барысаў, Мінская вобласць), «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы, Брэсцкая вобласць).
Задачы[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Статута камітэт мае наступныя задачы:
- парадкаванне распрацоўкі і ўтрымання зброі;
- спрыянне вытворчасці зброі падпарадкаванымі прадпрыемствамі дзеля забеспячэння войска і павелічэння яе збыту за мяжу;
- парадкаванне ваенна-прамысловай супрацы;
- нагляд за перамяшчэннем зброі праз дзяржаўную мяжу;
- парадкаванне навігацыі.
Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Статута ведамства мае паўнамоцтвы на:
- выдаткоўванне на правядзенне і замову доследаў і распрацоўкі зброі;
- запыт і атрыманне звестак аб зброі;
- стварэнне міжведамасных радаў з удзелам спецыялістаў на падставе дагавораў[1].
Зноскі
- ↑ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2009 г. № 602 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (20 снежня 2010). Праверана 30 чэрвеня 2011.