Перайсці да зместу

Алег Іванавіч Чыкіда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Іванавіч Чыкіда
старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 12 чэрвеня 2019
старшыня Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
2005 — 2009
Пераемнік Васіль Уладзіміравіч Віцюноў
Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў[d]
2014 — 2018

Нараджэнне 29 жніўня 1968(1968-08-29) (56 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Алег Іванавіч Чыкіда (нар. 29 жніўня 1968, Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Тураве Жыткавіцкага раёна. У 1985—1987 і 1989—1992 гадах вучыўся ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце па спецыяльнасці «ветэрынарыя». У 1987—1989 гадах служыў у радах Савецкай арміі.

У 1992—1999 гг. галоўны ветэрынарны ўрач АТП «Горацкае» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, у 1999—2000 гг. намеснік генеральнага дырэктара. У 2000—2002 гг. старшыня калгаса імя Мічурына Горацкага раёна. З студзеня па сакавік 2002 гг. першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Горацкага райвыканкама, у 2002—2004 гг. першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення.

У 2004—2005 гг. першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

У 2005—2009 гг. старшыня Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта. У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

У 2009—2014 гг. старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. З мая па жнівень 2014 гг. намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У 2014—2015 гг. першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У 2015—2018 гг. першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. З 12 чэрвеня 2019 года старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (22 снежня 2020)[1].

Зноскі