Васіль Уладзіміравіч Віцюноў
Васіль Уладзіміравіч Віцюноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алег Чакіда | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Пракопаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Бойка | ||||||
Пераемнік | Генадзь Лаўранкоў (в.а.) Аляксандр Ціток |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1973[1] |
||||||
Адукацыя |
Васіль Уладзіміравіч Віцюноў (нар. 1973, в. Буда-Ваўніцкая, Унецкі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 2009 года ўзначальваў Мсціслаўскі райвыканкам. 27 студзеня 2017 года прызначаны старшынёй Шклоўскага райвыканкама. Скончыў БДСГА па спецыяльнасці «Плодаагародніцтва», а ў 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[2].
26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», які належыць да аграхолдынга «Купалаўскае», дзе быў абураны ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. У выніку Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых і ўзбудзіць крымінальныя справы, старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнова было вырашана назначыць кіраўніком аграхолдынга «Купалаўскае», а памочніка Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова — выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама замест знятага Уладзіміра Даманеўскага быў прызначаны ягоны тагачасны першы намеснік Мікалай Кароцін[3].