Алег Сцяпанавіч Сакадынец
Алег Сцяпанавіч Сакадынец | |
---|---|
Нараджэнне |
7 лістапада 1951 (72 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | урач, палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Алег Сцяпанавіч Сакадынец (нар. 7 лістапада 1951, в. Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў урачом-інтэрнам, урачом-псіхіятрам, загадчыкам аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ САКАДЫНЕЦ ОЛЕГ СТЕПАНОВИЧ(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
- Выпускнікі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Псіхіятры Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання