Перайсці да зместу

Алена Іванаўна Хлопцава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Іванаўна Хлопцава
Род дзейнасці вясляр
Дата нараджэння 21 мая 1960(1960-05-21)[1][2] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны майстар спорту СССР

Алена Іванаўна Хлопцава (нар. 21 мая 1960, Мінск) — беларуская вяслярка (акадэмічнае веславанне), алімпійская чэмпіёнка 1980 года, неаднаразовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1980).

Скончыла Беларускі ДІФК, выступала за «Спартак» Мінск. У дзяцінстве займалася плаваннем, ужо ў 12 гадоў была майстрам спорту СССР. Хлопцава выйграла залаты медаль у двойках парных з Ларысай Паповай на Алімпійскіх гульнях у Маскве ў 1980 годзе і бронзавы медаль у чацьвёрках парных на Гульнях у Барселоне 12 гадоў пазней (адзіны медаль весляроў з Аб'яднанай каманды на Гульнях у Барселоне). Чэмпіёнка свету 1981, 1982 і 1983 гадоў у чацьвёрках парных. Узнагароджана ордэнамі «Знак Пашаны» і Дружбы народаў.

Зноскі

  1. Elena Khloptseva Праверана 7 студзеня 2020.
  2. Yelena Khloptseva Праверана 31 студзеня 2020.