Алена Паўлаўна Макоўская
Алена Паўлаўна Макоўская | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчыца, юрыст |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Алена Паўлаўна Макоўская (нар. 1970, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларуская грамадская дзяячка, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» з 2009 года.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Кобрыне. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў.
У Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» прыйшла адразу пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1992 годзе па абвестцы на працу сакратара-рэферэнта. Працавала і ў іншых недзяржаўных арганізацыях, але ўвесь час была звязаная з «Бацькаўшчынай». Двойчы абіралася на пасаду старшыні Рады Згуртавання (2001—2009). Кіраўніком арганізацыі абраная на V з’ездзе беларусаў свету ў 2009 годзе.
У 2008 стала адной з каардынатарак грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У 2019 годзе з рэкамендацыі Саюзу беларускіх пісьменнікаў была выбраная ў Еўрапейскую пісьменніцкую раду.
Мае сына.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрыне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»