V з’езд беларусаў свету

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пяты з’езд беларусаў свету адбыўся 1819 ліпеня 2009 года ў Мінску ў будынку Міжнароднага адукацыйнага цэнтра IBB. На ўрачыстым адкрыцці з’езду з уступным словам выступіў кіраўнік МГА «ЗБС „Бацькаўшчына“» Аляксей Марачкін. Таксама быў заслуханы аўдыёзварот ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Пасля выбараў рабочых органаў і зацвярджэння парадку дня з’езду, перад прысутнымі выступілі пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан, міністр культуры Павел Латушка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. З дакладамі па асноўнай тэме з’езду «Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця» выступілі кіраўнік МГА «ЗБС „Бацькаўшчына“» Аляксей Марачкін, гісторыкі Наталля Гардзіенка і Янка Запруднік, дырэктар Беларусага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі. З дакладам пра праблемы беларусаў Іркуцка і аб’яднання беларусаў ў супольнасць у межах Расіі выступіў Алег Рудакоў — старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага.[1][2][3][4]

Зноскі

  1. V з’езд беларусаў свету. Выніковы рэпартаж. ЗБС «Бацькаўшчына». Праверана 15 студзеня 2018.
  2. V з’езд беларусаў свету МГА «ЗБС „Бацькаўшчына“» адбудзецца ў ліпені 2009 , Belarus Digest (30 December 2008). Праверана 15 студзеня 2019.
  3. V з’езд беларусаў свету МГА «ЗБС „Бацькаўшчына“» адбудзецца ў ліпені 2009 г. у Мінску , Будзма беларусамі! (19.11.2008). Праверана 15 студзеня 2019.
  4. З’езд беларусаў свету пад пагрозай зрыву , TUT.BY (17 красавiка 2009 у 13:53). Праверана 15 студзеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]