Алена Якаўлеўна Ленсу
Выгляд
Алена Якаўлеўна Ленсу | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2005 |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Алена Якаўлеўна Ленсу (1 мая 1914, Санкт-Пецярбург — 2005) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1945).
Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт (1940). У 1951—1980 гадах дацэнт, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута, у 1980—1985 гадах узначальвала аддзел методыкі выкладання літаратуры НДІ педагогікі (г. Мінск).
Навуковыя інтарэсы: ранняя творчасць Л. М. Талстога; дакастрычніцкая творчасць Я. Купалы; мастацкая ідэя і вобразны свет літаратурнага твора; вывучэнне рускай літаратуры ва ўзаемасувязі з беларускай і інш. Даследавала творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча. Суаўтар слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў, навучальнага дапаможніка па ўвядзенні ў літаратуразнаўства.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкулы
- «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (Да пытання аб жанры п’есы)» («Полымя», 1956, № 9)
- «Да праблемы горкаўскіх традыцый у дакастрычніцкай творчасці Я.Купалы» (у зб. «Даклады міжвузаўскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння А.М. Горкага», 1968, на рус. мове)
- «Верш заклікальны, страсны» («Советская Белоруссия», 15.6. 1968)
- «3 зямлёй і небам звязвае ніць... Пра асаблівасці рамантызму Янкі Купалы ў дакастрычніцкі перыяд» («Неман», 1969, № 12)
- «Дакастрычніцкая творчасць Купалы і Някрасаў» («Полымя», 1971, № 12)
- «Мастацкі час у дакастрычніцкай паэзіі Я.Купалы» (у зб. «Жанр і стыль мастацкага твора», 1980, на рус. мове)
- «Янка Купала і творчасць Тараса Шаўчэнкі» (у кн. «Янка Купала і Якуб Колас: Некаторыя аспекты творчасці», 1982)
- Кнігі
- «Станаўленне метаду сацыялістычнага рэалізму ў творчасці Янкі Купалы» (1962)
- «Фальклорныя традыцыі ў дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы» (1965, на рус. мове)
- «Дакастрычніцкая творчасць Я.Купалы ў святле літаратурных сувязей і традыцый» (1976, на рус. мове)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Царанкоў Л. Які разгляд, такія і вывады.— ЛіМ, 1962, 19 чэрв.