Перайсці да зместу

Алерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенная база
Алерт
англ.: Alert
Метэастанцыя ў пасёлку Алерт
Метэастанцыя ў пасёлку Алерт
Краіна
Тэрыторыя
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Ваенная база з
Вышыня цэнтра
48 м
Тып клімату
Арктычны
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
5 чалавек (2006)
Часавы пояс
Алерт на карце Канады ±
Алерт (Канада)
Алерт
Алерт (Нунавут)
Алерт

Алерт (англ.: Alert — вымаўляецца як [ə'lɜːt]) — самае паўночнае ў свеце паселішча са сталымі жыхарамі.

Алерт размешчаны на востраве Элсмір тэрыторыі Нунавут, Канада, усяго за 817 кіламетраў ад Паўночнага полюса.

У 2005 годзе ў Алерце пастаянна пражывала 5 чалавек, не лічачы ваенных (каля 70 чал.), служачых на канадскай ваеннай базе і супрацоўнікаў метэаралагічнай станцыі.

Бліжэйшы буйны канадскі горад (Эдмантан, Альберта) знаходзіцца за 3578 кіламетраў. Нарвежская сталіца Осла знаходзіцца за 3192 км.