Элсмір
Jump to navigation
Jump to search
Э́лсмір (англ.: Ellesmere Island, фр.: Île d'Ellesmere) — востраў на паўночным усходзе Канадскага Арктычнага архіпелага; тэрыторыя Канады.
Самы паўночны канадскі востраў належыць да тэрыторыі Нунавут, на ўсход ад вострава Аксель-Хейберг. Уваходзіць у склад Астравоў Каралевы Елізаветы. На ўсход ад вострава праходзіць мяжа Канады з Грэнландыяй.
Плошча каля 203 тыс. км². Вышыня да 2926 м. Каля 1/3 тэрыторыі ўкрыта ледавікамі. На поўначы — шэльфавыя ледавікі, ад якіх адколваюцца айсбергі. Шматлікія фіёрды падзяляюць востраў на адасобленыя часткі — землі (Гранта, Грынела, Свердрупа, Элсмір). Арктычныя пустыні, тундра. Населеныя пункты: Алерт, Юрыка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 500. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элсмір
![]() |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Канады. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |