Перайсці да зместу

Мора Лінкальна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мора Лінкальна
Мора Лінкальна на карце
Мора Лінкальна на карце
Геаграфічнае становішча
ТыпМора 
ЧасткаПаўночны Ледавіты акіян 
Краіны басейна 
83°36′49″ пн. ш. 55°19′38″ у. д.HGЯO
Характарыстыкі
Плошча38 000 км²
Аб'ём11 000 км³
Найбольшая глыбіня592 м
Сярэдняя глыбіня289 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мора Лінкальна — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна ля паўночных берагоў астравоў Элсмір і Грэнландыя. Абмежавана мысам Калумбія (Канада) на захадзе, і мысам Морыс-Джэсуп (Грэнландыя) на ўсходзе.

Злучана з морам Бафіна пралівам Нарэса, які складаецца з цэлай сістэмы праліваў, у тым ліку каналаў Робсана, Кенэдзі і Сміта.

Мора было названа палярным даследчыкам Адальфусам Вашынгтонам Грылі, падчас яго экспедыцыі 1881—1884 гадоў. Імя Лінкальна звязана не з 16-м прэзідэнтам ЗША Абрагамам Лінкальнам, а з яго сынам, ваенным міністрам ЗША Робертам Тодам Лінкальнам.