Алод
Алод (ням.: Allod, фр.: alodis ад al — поўны і od — уладанне) — паводле сярэдневяковых законаў, вылучанае ў поўную ўлада феадальнае зямельнае ўладанне.
Першапачаткова алод быў непадзельнай і неадчужальнай уласнасцю вялікай сям'і, паступова, з павелічэннем маёмаснага расслаення і вылучэннем малой сям'і з вялікай, алод становіцца ўладаннем спачатку малой сям'і, а затым (да канца VI — пачатку VII стагоддзя), прыватным. Гаспадар алода мае бязмежную ўладу ў сваіх землях, але не мае права пакідаць свае ўладанні без ведама сеньёра. З развіццём феадальных адносін большая частка дробных алодаў ператварылася ў залежныя сялянскія ўладанні, алоды буйных і сярэдніх землеўладальнікаў — у бенефіцыі і феоды[1].
Найважнейшымі крыніцамі з'яўляюцца: «Салічная праўда», «Эдыкт Хільперыка караля». У «Салічнай праўдзе» артыкулы пра алод тычацца галоўным чынам права пераходу яго ў спадчыну.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Советский энциклопедический словарь — М.: Советская энциклопедия, 1985
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аллод // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.