Аляксандр Абрамавіч Брэгман
Аляксандр Абрамавіч Брэгман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1895 |
||||||
Смерць | 1919 | ||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Вядомы як | удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі. | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | камісар брыгады |
Аляксандр Абрамавіч Брэгман (1895, Мазыр — 1919) — рэвалюцыйны дзеяч, удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1][2]. Брат Лазара Брэгмана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У сацыялістычна-дэмакратычны рух уступіў у гады Першай сусветнай вайны, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 уваходзіў у аб'яднанай арганізацыі РСДРП, з мая 1917 бальшавік. З сакавіка 1917 года член Бабруйскага Савета, з ліпеня — член Бабруйскага камітэта РСДРП(б). 15 кастрычніка 1917 ўзначаліў Чырвонагвардзейскую камендатуру пры Бабруйскім камітэце партыі[2]. Пасля кастрычніка 1917 года камісар па харчаванні Бабруйскага павета Мінскай губерні[1].
У студзені 1918, падчас наступу польскіх легіянераў генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага, схаваўся ад арышту, пераехаў у Смаленск; працаваў у Паўночна-Заходняй абласным камітэце РСДРП(б). З красавіка 1918 г. на падпольнай рабоце ў акупаванай германскімі войскамі Беларусі[2]. Адзін са стваральнікаў Барысаўскага, а з мая 1918 старшыня Магілёўскага падпольнага камітэта партыі[2]. З 12 кастрычніка 1918 г. — член Магілёўскага рэўкама[2]. У снежні 1918 года пасля вызвалення Беларусі ад германскай акупацыі сакратар Магілёўскага павятовага камітэта РКП(б), член губрэўкама[1][2].
З лютага 1919 камісар брыгады Мазырскай групы войскаў Чырвонай Арміі[2], захоплены ў палон польскімі ўланамі, жывым закапаны па шыю ў зямлю, а затым абезгалоўлены[1].