Мазыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Мазыр)
Горад
Мазыр
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
36,74 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 105 321 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 236[2]
Паштовы індэкс
247760, 247770—247777, 247779, 247780, 247782—247787
Аўтамабільны код
3
СААТА
3235501000
Афіцыйны сайт
Мазыр на карце Беларусі ±
Мазыр (Беларусь)
Мазыр
Мазыр (Гомельская вобласць)
Мазыр

Мазы́р[3] (афіц. транс.: Mazyr) — горад раённага падпарадкавання (да жніўня 2007 г. — абласнога падпарадкавання) у Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мазырскага раёна, порт на р. Прыпяць. За 133 км на паўднёвы ўсход ад Гомеля, 7 км ад чыгуначнай станцыі на лініі КалінкавічыОўруч (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Гомелем, Бабруйскам, Оўручам (Украіна). Найбуйнейшы порт у Беларусі. Аэрапорт. Насельніцтва 111 801 чалавек (2017)[4].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва вядомая ад 1155 г. у формах "Мозър", "Мозыр", "Мозырь"[5]. Назва антрапанімічнага, адыменнага паходжання.

Як на ўсходзе цяперашняй Беларусі, так і ў суседняй Смаленшчыне корань Маз- дастаткова распаўсюджаны ў антрапаніміі. Ён прысутны ў прозвішчах тыпу Мазыра, Мазікаў, Мазай, Мазала, Мазітаў (з пашыральнікамі -r-, -k-, -j-, -l-, -t-).

Прозвішчы такога тыпу антрапаніміст М. Бірыла звязваў з мазаць (ад праслав. *mazati)[6]. Магчымая таксама сувязь з балцкай лексікай тыпу латышскага mazs, літоўскага mažas "малы", якія часам звязваюць з балцкім коранем са значэннем "мазаць" ("намазаны" > "стончаны" > "зменшаны" > "малы")[7].

Згодна з іншай версіяй, назва Мазыр магла ўтварыцца ад імя народнасці мазуры[8], але гэтая версія не ўлічвае шырокай прысутнасці кораня Маз- у антрапаніміі рэгіёна.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Мазыр
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 10,2 15,5 21,6 29,5 33,2 37,7 36,2 36,4 34,9 26,6 19,1 12,3
Сярэдні максімум, °C −2,3 −0,7 5,2 13,7 20,4 23,1 25,2 24,4 18,4 11,8 4,0 −0,4
Сярэдняя тэмпература, °C −5,1 −4,2 0,9 8,5 14,5 17,6 19,6 18,6 13,5 7,4 1,3 −3,1
Сярэдні мінімум, °C −7,9 −7,6 −3,4 3,2 8,6 12,0 14,0 12,8 8,5 3,0 −1,4 −5,9
Абсалютны мінімум, °C −33,8 −30,4 −28,7 −9,7 −2,8 0,4 0,7 1,2 −3,6 −9,7 −20,6 −34
Норма ападкаў, мм 35,3 35,8 45,4 45,8 61,2 74,4 94,1 67,2 62,4 47,9 44,8 42,1
Крыніца: Мазыр Надвор'е і клімат

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуецца, што паселішча, ад якога бярэ свой пачатак сучасны Мазыр, узнікла ў VIII ст. ва ўрочышчы Кімбараўка (ад старалітоўскага двухасноўнага імя Кібар, Kim-bar'as, носьбіт якога меў апынуцца на Прыпяці ў XV ст.), дзе існавала ўмацаванае гарадзішча[9]. У XIXII стст. умацаваны горад перанеслі на Замкавую гару[10].

Першы пісьмовы ўпамін пра Мазыр датуецца 1155 годам, калі ён перайшоў ад Кіеўскага да Чарнігаўскага княства. Працяглы час Мазыр знаходзіўся ў складзе Тураўскага княства, князі і епіскапы якога называліся тураўскімі і мазырскімі. У 12401241 горад пацярпеў ад татарскіх набегаў.

З сяр. XIV ст. Мазыр далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У XIVXVIII стст. тут існаваў драўляны замак.

У 1471 Мазыр увайшоў у склад Кіеўскага ваяводства. У XVI ст. горад стаў цэнтрам гродавага староства, з правядзеннем адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) — сталіцай павету.

У пач. XVI ст. Мазыр складаўся з трох частак — цэнтральнай з астрогам, неўмацаванага пасаду і Рынку. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім у 15341537 усходнія захопнікі зруйнавалі Мазыр[11]. На 1552 у горадзе існавалі цэрквы Спаса, Міколы, Прачыстай Багародзіцы[11].

У Рэчы Паспалітай[правіць | правіць зыходнік]

Па Люблінскай уніі (1569) і пераходу Кіеўскага ваяводства да Каралеўства Польскага з ініцыятывы мясцовай шляхты Мазырскі павет далучыўся да Менскага ваяводства.

На 1571 — 550 будынкаў, дзейнічалі 5 цэркваў, працавалі шпіталь і 44 крамы, на 1576 — 293 мяшчанскія двары[11].

28 студзеня 1577 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Мазыру Магдэбургскае права і герб «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях, на шыльдзе — чырвоная літара S»[12]. Вытрымка з адпаведнага вялікакняжацкага прывілея:

" Надаем тому гораду нашему печать гарадскую, то есть Орел з Сем в нем вырисованым... которую ўрад гарадский на судах и иншых справах и потребах гарадских печатовать и того герба ўжывать мают вечные часы "
Гістарычны герб Мазыра: з прывілея XVII ст. (злева) і сучасная рэканструкцыя (справа)

У 1609 Мазыр пацярпеў ад вялізнага пажару. Аднак ужо ў 1613 коштам ахвяраванняў завяршылася аднаўленне ўмацаванняў і горад быў «…абнесена высокім валам з 7 вежамі, або фортамі». У 1616 староста Б. Стравінскі заснаваў тут касцёл. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) у 1655 маскоўскія войскі на чале з Валконскім захапілі і спустошылі мясціну[13].

У 1-й пал. XVIII ст. у Мазыры збудавалі базыльянскі манастыр, каля горада — Кімбараўскія цыстэрыянскія кляштары. З 1752 пачаў дзейнічаць кляштар марыявітак. У 17231773 пры Фарным касцёле існавала місія езуітаў[14]. У 1726 адкрылася езуіцкая школа (у 1773 яе пераўтварылі на свецкую вучэльню[14]). У 1750 казакі спустошылі кляштар цыстэрыянак ва ўрочышчы Кімбараўка.

На 1724 у Мазыры існавалі Кіеўская, Оўруцкая, Свідоўская, Нагорная, Гончая і іншыя вуліцы. У горадзе было два замкі — Верхні (Стары), які размяшчаўся на Замкавай гары, і Ніжні. У падножжа Замкавай гары быў Рынак, на паўночным захадзе ад яго знаходзіліся гарадская ратуша, пякарня і стайня. Гандаль вёўся ў 56 крамах, якія атачалі пляц. Тамака ж быў шпіталь. Паводле гарадскага плану (1769), — Пятніцкая, Слуцкая, Кіеўская, Жытомірская вуліцы і Рынак; у горадзе было 211 двароў, 6 цэркваў і касцёлаў, ратуша, 2 майстэрні для абпалу цэглы.

У Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мазыр апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павету Мінскай губерні. У 1796 царскія ўлады даравалі гораду новы расійскі герб. На 1825 тут было 530 драўляных і 3 мураваныя будынкі, дзейнічалі 2 кляштары, працавалі 22 крамы і 27 корчмаў. У 1834 у Мазыры адкрылася шляхецкае вучылішча, ператвораная ў 1859 у прагімназію, потым — у гімназію. На 1862 — 491 будынак, дзейнічалі 4 цэрквы, касцёл і 2 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавала 71 крама; штогод з 6 да 27 студзеня і з 6 да 28 жніўня праводзіліся кірмашы. Месцічы актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні (18631864).

На 1878 у Мазыры дзейнічалі 3 царквы (у тым ліку мураваная, гвалтоўна пераробленая царскімі ўладамі з бернардзінскага касцёла), касцёл і сінагога. У 1879 тут заснавалі тэлеграфную станцыю, а ў 1885 — запалкавую фабрыку «Маланка» («Молния»). Пракладка Палескіх чыгунак у 1880-я гг. паспрыяла далейшаму эканамічнаму развіццю Мазыра. Паводле вынікаў перапісу (1897) у горадзе было 628 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 капліцы, сінагога, 4 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавалі бальніца, прагімназія, 1-класнае прыходскае і прыватнае жаночае 2-класнае вучылішча, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, майстэрня апрацоўкі скураў, 3 крупадзёркі, маслабойня, 170 крамаў, 13 заезных двароў, 8 корчмаў, 3 вінныя крамы. На 1904 — 1210 жылых дамоў, у тым ліку 102 мураваныя, 50 газавых ліхтароў, водаправод, 2 друкарні, аптэка, 2 бібліятэкі, лясніцтва. У верасні 1913 тут адбылася I сельскагаспадарчая і прамысловая выстаўка. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Мазыры было 1210 жылых будынкаў, 3 фабрыкі, 16 майстэрняў, 5 навучальных устаноў, земская бальніца, метэастанцыя, друкарня і 2 кнігарні. У лютым 1918 горад занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Мост цераз Прыпяць — самы доўгі аўтамабільны мост у Беларусі

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мазыр абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Гомельскага раёна[15]. З 5 сакавіка да 29 чэрвеня 1920 горад знаходзіўся пад польскай уладай. У 1924 Мазыр стаў цэнтрам раёна БССР (у 19261927 гг. горад у Слабадскім раёне). У 19241930 і 19351938 горад быў адміністрацыйным цэнтрам акругі. 27 верасня 1938 Мазыр атрымаў афіцыйны статус горада абласнога падпарадкавання. У 19381954 ён быў цэнтрам Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 жніўня 1941 да 14 студзеня 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Акупанты стварылі ў Мазыры лагер смерці, знішчылі 4,7 тыс. жыхароў. Дзейнічала патрыятычнае падполле.

У 1948 аднавіў працу Мазырскі краязнаўчы музей. У 1953 адбыўся ўвод у эксплуатацыю рамонтава-экскаватарнага, у 1963 — кабельнага завода. У 1958 пачаўся рух на мосце праз раку Прыпяць. 15 мая 1959 года ў склад горада ўключана вёска Целепуны Баброўскага сельсавета[16], 29 чэрвеня 1962 года — вёска Баравікі Баброўскага сельсавета[17]. У 1975 адбыўся пуск першай чаргі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. У 1988 пачаўся рэгулярны трамвайны рух. 9 сакавіка 1988 года ў склад горада ўключаны вёскі Бабры і Майская Козенскага сельсавета[18].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVI стагоддзе: 1552 — 1,5 тыс. чал.[11]; 1571 — каля 2 тыс. чал.[19]; 1576 — 2 тыс. чал.[11]
  • XVIII стагоддзе: 1724 — 1,5 тыс. чал.[14]; 1795 — каля 2 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе: 1825 — каля 3 тыс. чал.; 1850 — каля 6,5 тыс. чал.; 1866 — 5899 чал.[20]; 1878 — 7834 чал. (3902 муж. і 3932 жан.), у тым ліку 5457 праваслаўных, 23 стараверы, 446 каталікоў, 10 евангелістаў і 1898 іўдзеяў[21]; 1897 — 8067 чал.[10][22]
  • XX стагоддзе: 1907 — 9976 чал.[23]; 1908 — 10 395 чал.[24]; каля 1910 — 12 251 чал. (6338 муж. і 5883 жан.), з іх паводле веры: праваслаўных 4118, раскольнікаў 68, каталікоў 619, пратэстантаў 22, іўдзеяў 7276, іншых 148; паводле саслоўя: шляхты 248, духоўнага саслоўя 45, ганаровых грамадзян і купцоў 315, мяшчан 9886, ваенных 732, сялян 885, іншых 140[25]; 1927 — 14,3 тыс. чал.; 1939 — 17,5 тыс. чал.; 1959 — 25,7 тыс. чал.[22]; 1970 — 48,8 тыс. чал.[22]; 1973 — 58 тыс. чал.[26]; 1991 — 103 тыс. чал.; 1995 — 106,3 тыс. чал.[22]; 1997 — 108 тыс. чал.[9]; 1998 — 109,2 тыс. чал.[27]; 1999 — 111,8 тыс. чал.[28]
  • XXI стагоддзе: 2004 — 111,5 тыс. чал.; 2006 — 111,6 тыс. чал.; 2008 — 112,0 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 112,2 тыс. чал.[29]; 2009 — 108 792 чал. (перапіс).[30]; 2016 — 112 003 чал.[31]; 2017 — 111 801 чал.[4]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 1912-14 гг. у Целепуках, прыгарадзе Мазыра працаваў Мазырскі фанерна-дрэваапрацоўчы завод. Вырабляў дошкі, фанеру і інш. У 19101913 гг. меў 2 паравыя рухавікі (150 к.с.), працавала да 200 рабочых; выраблена прадукцыі на 565,4 тыс. руб.

Цэнтр нафтаперапрацоўчай прамысловасці (Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод). Працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі (Мазырскі машынабудаўнічы завод, «Мазырсельмаш», «Беларускабель»), дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці (вытворчасць куханнай солі — ААТ «Мазырсоль»).

Гасцініцы гарадскога савета «Дынама», «Элада», гасцінічны комплекс «Прыпяць».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У Мазыры, акрамя аўтобусаў, працуе трамвайны транспарт. Даўжыня лініі — больш за 20 кіламетраў. Дзейнічае адзін маршрут[32]. У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Барбароў [33].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Драматычны тэатр імя І. Мележа
Палац культуры

Дзейнічаюць кінатэатр «Мір», Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа, Мазырская філармонія, парк культуры «Перамога». У 1990 годзе адкрыўся Палац культуры МНПЗ. Жыхароў горада абслугоўваюць больш за 50 бібліятэк. У Мазыры ёсць краязнаўчы музей, музей прыкладнай творчасці, гарадская выстаўная зала.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Мазыры працуюць будаўнічы тэхнікум, вучылішча — геалогіі, будаўнічая, медыцынская і музычная, 15 сярэдніх і 4 музычныя школы, 35 дашкольных устаноў. Установа вышэйшай адукацыі — Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя спартыўныя аб’екты: басейн, 3 стадыёны, гарналыжны комплекс, школа алімпійскага рэзерву Беларусі. Мясцовая футбольная каманда — ФК «Славія-Мазыр».

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

У кабельнай сетцы Мазыра вяшчае мясцовы тэлеканал. Таксама горад мае ўласныя друкаваныя выданні — газеты «Жыццё Палесся» і «На свае вочы».

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Леніна

Архітэктурна-планіровчную сістэму Мазыра абумовіў складаны рэльеф (рака Прыпяць, мноства яраў). Культурны і гістарычны цэнтр горада — плошча Леніна — геаграфічна знаходзіцца на ўскраіне, на беразе Прыпяці. Уздоўж ракі праходзіць вуліца Савецкая, перпендыкулярна да якой рэчышчам і схіламі яраў у глыб горада падымаюцца іншыя вуліцы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны цэнтр горада

Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты: «Мазыр старадаўні», «Палескі край, яго традыцыі і побыт», «Мазыр даўні і сучасны», «Святыні Мазыршчыны»[34]. Працуе Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музей культуры.

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. В Мозыре и Мозырском районе меняется зональный телефонный код и вводится шестизначная нумерация (руск.)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 239.
  6. М.В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 266-268.
  7. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 584.
  8. В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 239.
  9. а б Аўсяная М., Насевіч В., Пазднякоў В. Мазыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 36.
  10. а б Аўсяная М., Насевіч В., Пазднякоў В. Мазыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 37.
  11. а б в г д Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 258. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  12. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  13. История, Мозырский районный исполнительный комитет
  14. а б в Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 259. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  15. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  16. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 мая 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Мазыр вёскі Целяпуны, Мазырскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  17. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 чэрвеня 1962 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Мазыра вёскі Баравікі Баброўскага сельскага Савета Мазырскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 21 (980).
  18. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2084—XI ад 9 сакавіка 1988 г. Аб уключэнні вёсак Бабры, Майская Козенскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскую мяжу горада Мазыра // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 8 (1922).
  19. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. С. 81.
  20. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. С. 82.
  21. Jelski A. Mozyrz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 754.
  22. а б в г Беларусь 1995.
  23. Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  24. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. С. 83.
  25. Мазыр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  26. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  27. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 512.
  28. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. С. 80.
  29. У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек, «Наша Ніва», 26 сакавіка 2009 г.
  30. Перепись населения — 2009. Гомельская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  31. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  32. Мозырь. Городской транспорт. Трамвай, Mozyr.tut.by
  33. Барбароў на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
  34. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]