Аляксандр Андрэевіч Дзмітрук
Аляксандр Андрэевіч Дзмітрук | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1996 (68 гадоў) |
Род дзейнасці | палітолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук (1975) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Аляксандр Андрэевіч Дзмітрук (3 ліпеня 1928, в. Ушкавіца, Кобрынскі павет — 9 снежня 1996) — палітолаг, палкоўнік унутранай службы. кандыдат філасофскіх навук (1975), дацэнт (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 ліпеня 1928 года ў вёсцы Ушкавіца Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскі раён).
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўся сям’я Дзмітрукоў прымала актыўны ўдзел у партызанскім руху. У 1944 годзе Аляксандр быў адпраўлены праз лінію фронту на работу ў тыл Чырвонай арміі.
У 1951 годзе Аляксандр Дзмітрук закончыў юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951—1953 гадах ён працаваў інструктарам гаркама, сакратаром райкама камсамола ў Львове, з 1953 па 1958 год — у Брэсцкім абкаме ЛКСМБ, у 1961—1976 гадах — лектар, загадчык сектара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ.
У 1961 годзе А. А. Дзмітрук закончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1976 па 1982 год Аляксандр Андрэевіч — начальнік кафедры, намеснік начальніка па навуковай рабоце Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, у 1982—1991 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
Аляксандр Андрэевіч апублікаваў больш за 30 навуковых прац.
Памёр 9 снежня 1996 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитрук, А. А Борьба марксистско-ленинских партий против правого и «левого» оппортунизма на современном этапе / отдел пропаганды и агитации ЦК КП Белоруссии ; А. А. Дмитрук. — Минск, 1970.
- Дмитрук, А. А. Воспитание трудящихся в духе непримиримости к буржуазной идеологии / Александр Андреевич Дмитрук. — Минск: Беларусь, 1979. — 158 с.
- Дмитрук, А. А. Идеологические оруженосцы империализма/ Александр Андреевич Дмитрук. — Минск, 1971.
- Дмитрук, А. А. Плюрализм мнений, противоположность позиций: проблемы национальных отношений / Александр Андреевич Дмитрук. — Минск, 1990. — 24 с.
- Дмитрук, А. А. Реальный социализм и его влияние на мировой революционный процесс : материал в помощь лектору / правление общества «Знание» БССР, научно-методический совет по пропаганде филос. и науч. Коммунизма ; А. А. Дмитрук. — Минск,1980.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 433—434. — (Імі ганарацца землякі).
- 90 гадоў з дня нараджэння А. А. Дзмітрука (1928) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 66.
- Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 39-40.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Палітолагі Беларусі