Перайсці да зместу

Аляксандр Казімір Валовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Казімір Валовіч
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
7-ы харунжы віленскі[d]
18 чэрвеня 1649 — 1660
Папярэднік Станіслаў Крышкоўскі[d]
Пераемнік Казімір Чыж[d]
пісар земскі слонімскі[d]
1640 — 1649

Смерць не раней за 11 красавіка 1660 і не пазней за 12 кастрычніка 1660
Род Валовічы
Бацька Самуэль Валовіч[1]
Жонка Соф’я з Дзевалтоўскіх[d][2][3] і Ганна Барбара з Войнаў[d][2][3]
Дзеці Казімір Аляксандр Валовіч, Ганна з Валовічаў[d], Кацярына з Валовічаў[d] і Тэрэза з Валовічаў[d]

Аляксандр Казімір Валовіч (? — ?) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям'і Самуэля Валовіча.

Слонімскі земскі nicap y 1640—1649 гг., харужы віленскі ў 1649—1660 гг., у 1655 г. у дэлегацыі слонімскай шляхты склаў прысягу маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу: «Александр Воловичь, хорунжей веленской», абіраўся дэпутатам i суддзёй Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Слонімскага павета ў 1642 г. (маршалак наваградскай кадэнцыі) і 1653 г., памёр да 12 кастрычніка 1660 г.

Жонкі: 1. Соф'я з Дзевялтоўскіх у 1636 г., ковенская харужанка. 2. Ганна Барбара Война Ясянецкая, у другім шлюбе з Бернатам Уладзіславам Шабраньскім, лукаўскім мечнікам.

  1. Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 139. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  2. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 87. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  3. а б Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 140. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1