Багорыя (герб)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Багорыя (польск.: Bogoria, Bogorya, Bogoryja, Boguryja) — шляхецкі герб у Рэчы Паспалітай. Герб вядомы ў Польшчы з 1326 года, запісаны ў 1408 годзе, у ВКЛ пасля Гарадзельскай уніі 1413.

Герб Багорыя

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

  • У чырвоным полі 2 сярэбраныя наканечнікі стрэл вастрыямі ўверх і ўніз. Клейнод – над прылбіцай з каронай паўлін са зламанай сярэбранай стралой вастрыём уверх.
  • У зялёным полі наканечнікі стрэлаў злучаныя паміж сабою, Клейнод – тры страўсавыя пёры.

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Альшэўскія, Ахоўскія, Багамольцы, Багдановічы, Багорыі, Бальчэўскія, Басяцкія, Брашкоўскія, Бручкоўскія, Бучкоўскія, Валовічы, Валшовічы, Вісігеры, Вісыгеры, Выстынгі, Гарбачэўскія, Гвяздоўскія, Гасцерадоўскія, Гурскія, Дворакі, Забацкія, Закрэўскія, Зубацкія, Кажанецкія, Каляноўскія, Кампкі, Кваскоўскія, Кужанецкія (Куранецкія), Кужанеўскія, Лаўмянскія, Макраноскія, Макраноўскія, Макрэвічы, Мацяёвічы, Падленскія, Падлескія, Падлеўскія, Пакасінскія, Пахоўскія, Парэнбскія, Плоскія, Ракозы, Ракузы, Ракусы, Растраповічы, Скальніцкія, Скатніцкія, Сташкоўскія, Сушчэўскія, Святкевічы, Свянткевічы, Тарноўскія, Траяновічы, Туры, Хэхэльскія, Хэхлоўскія, Цянькевічы, Цорскія.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Гербам карыстаўся падскарбі земскі ВКЛ Геранім Валовіч (16051618), у гэты час ён змяшчаўся на манетах ВКЛ - шэлегі 16141618, грошы -16071615, 5 дукатаў - 1618.