Аляксандр Калоша
Аляксандр Калоша | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1985 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Вольга Вяршыніна[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Калоша (1905, в. Заямнае, Мінскі павет, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1985, Чэхаславакія) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1926—1927 гадах вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі, атрымаў атэстацыю. З канца 1920-х гадоў жыў у Чэхаславакіі. У 1940—1942 гадах намеснік старшыні Пражскага аддзела Беларускага камітэта самапомачы. У 1942 годзе ажаніўся з Вольгай Вяршынінай, дачкой Міколы Вяршыніна, консула БНР у Чэхаславакіі. У 1942—1945 гадах кіраваў беларускім аддзелам Арбайтсфронту («Рабочага фронту») у Берліне. У сакавіку 1944 годзе быў абраны старшынём Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне.
У жніўні 1944 года быў уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады. У 1945 годзе вярнуўся ў Прагу. Неўзабаве пасля вайны сям’я Калошаў перабралася ў вёску Худанін , дзе вяла гаспадарку.
У 1947 годзе Калоша атрымаў чэхаславацкае грамадзянства. Арыштаваны адначасова з сям’ёй Геніюшаў. 20 студзеня 1949 года вывезены з Прагі ў СССР і асуджаны на 25 гадоў лагероў. 20 верасня 1955 года вызвалены па амністыі і перададзены чэхаславацкім уладам. Арышт Калошы прызналі беспадстаўным, 1 ліпеня 1956 года ён быў вызвалены. Пакуль Калоша сядзеў на Калыме, яго жонка Вольга трагічна сышла з жыцця ў 1952 годзе.
Ён стаў адзіным беларусам, каму ўдалося вярнуцца ў Чэхаславакію пасля савецкіх лагераў. Перадусім ён спасылаўся на ранейшае чэхаславацкае грамадзянства і на асірацелых дзяцей.
Пахаваны ў Празе, на Ольшанскіх могілках побач з жонкай і цесцем. Аднак імя Калошавага цесця Вяршыніна, праўдападобна, з перасцярогі знікла ўжо ў 1950-я гады, калі ўвабраліся ў моц камуністы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Неверагодны лёс консула БНР: знайшлі магілу і нашчадкаў, Радыё Свабода, 14 сакавіка 2018 года
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Чэхаславакіі
- Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
- Навучэнцы Радашковіцкай беларускай гімназіі
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне