Перайсці да зместу

Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі
Мемарыяльная дошка на доме ў Віцебску
Мемарыяльная дошка на доме ў Віцебску
Дата нараджэння 29 кастрычніка (11 лістапада) 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1967(1967-03-28)[1] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Сталінская прэмія

Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі (29 кастрычніка (11 лістапада) 1903, Мір, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1967, Віцебск) — беларускі тэатральны акцёр, народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1953). Працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.

Сцэнічную дзейнасць пачаў у Мінску ў 1919 годзе. У 1921—1926 гадах вучыўся ў Маскве, у Беларускай тэатральнай студыі. З 1926 года акцёр 2-га Беларускага Дзяржаўнага драматычнага тэатра (цяпер гэта Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, размешчаны ў Віцебску).

Аляксандр Ільінскі валодаў вялікай сцэнічнай прывабнасцю, выразнай мімікай. Як акцёр-імправізатар, ён выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўсё багацце творчай фантазіі і разнастайныя выразныя сродкі.

У кіно Аляксандр Канстанцінавіч не здымаўся.

Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета Беларускай ССР 4—5 скліканняў.

Памёр Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі 28 сакавіка 1967 года ў Віцебску.

Прызнанне і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ильинский Александр Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Ильинский Александр Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.