Перайсці да зместу

Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў
Дата нараджэння 14 верасня 1924(1924-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2003(2003-10-14) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэхнічная кібернетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1972)
Навуковае званне
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (14 верасня 1924, в. Зааўраг, цяпер Кіраўская вобласць, Расія — 14 кастрычніка 2003) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977), доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію (1953). З 1963 года займаўся навукова-педагагічнай дзейнасцю ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы СПА, з 1980 года ў Белдзяржуніверсітэце, з 1982 года загадчык кафедры, дэкан Белдзяржуніверсітэта.

З 1990 года стваральнік і рэктар недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне тэхнічнай кібернетыкі: тэорыя надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, сістэмны аналіз, ацэнка і забеспячэнне якасці складаных сістэм. Атрымаў вынікі ў галіне вызначэння заканамернасцяў эвалюцыі складаных тэхнічных сістэм і распрацоўкі метадаў ацэнкі характарыстык якасці складаных тэхнічных сістэм на ранніх этапах.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій, 12 вынаходстваў.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945, 1965), Айчыннай вайны II ступені (1985), «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені (1977), медалямі[1][2][3].

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Основы надежности и эксплуатации электронной аппаратуры. — Мн., 1965.
  • Надежность радиоэлектронных устройств. — М., 1972.
  • Основы теории комплектования. — Мн., 1987.