Перайсці да зместу

Аляксей Васілевіч Кальцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Васілевіч Кальцоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 (15) кастрычніка 1809[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка (10 лістапада) 1842[1][2] (33 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, бізнесмен
Гады творчасці з 1825
Жанр паэзія
Мова твораў руская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Васільевіч Кальцоў (3 (15).10.1809, Варонеж — 29.10 (10.11).1842, там жа) — рускі паэт.

Нарадзіўся ў сям’і варонежскага мешчаніна, гандляра быдлам. З дзіцячых гадоў прымаў удзел у справах бацькі — пераганяў статкі ў стэпах, купляў і прадаваў быдла на вясковых кірмашах. Вучыўся ў павятовым прыходскім вучылішчы. У 16 гадоў пачаў пісаць вершы, пераймаючы папулярных паэтаў таго часу. Першым настаўнікам Кальцова быў варонежскі семінарыст А. П. Серабранскі. У 1830 годзе Кальцрооў сустрэўся з М. У. Станкевічам, які пазнаёміў з вершамі невядомага юнака маскоўскіх літаратараў, у тым ліку В. Р. Бялінскага, які неўзабаве зрабіўсяа для Кальцова блізкім сябрам. Уплыў Бялінскага на лёс Кальцова як паэта быў вырашальным: ён спрыяў фармаванню яго светапогляду, вызваленню ад элементаў рэлігійнасці.

У 1835 годзе Станкевіч і Бялінскі на сродкі, сабраныя па падпісцы, выдалі 1-ю кніжку вершаў Кальцова. Талент паэта-самавука горача падтрымалі А. С. Пушкін, І. А. Крылоў, П. А. Вяземскі, В. Ф. Адоеўскі. Перадавых сучаснікаў прыцягнула глыбокая народнасць вершаў Кальцова.

Зноскі

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1