Перайсці да зместу

Аляксей Рыгоравіч Стаханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Рыгоравіч Стаханаў
руск.: Алексей Григорьевич Стаханов
Род дзейнасці палітык, гарняк, савецкая наменклетура
Дата нараджэння 3 студзеня 1906(1906-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1977(1977-11-05) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Рыгоравіч Стаханаў (руск.: Алексей Григорьевич Стаханов, 3 студзеня 1906 — 5 лістапада 1977) — савецкі шахцёр, Герой Сацыялістычнай Працы (1970), член Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (1936), заснавальнік Стаханаўскага руху.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Арлоўскай губерні. Працоўную дзейнасць пачаў у 1917 годзе пастухом. У 1927 годзе прыехаў на Данбас у горад Кадзііўка, дзе працаваў на шахце «Цэнтральная-Ірміна». У 1935 годзе яму было даручана ўстанавіць рэкорд здабычы вугалю і створаны для гэтага адпаведныя ўмовы. У ноч на 31 жніўня за 6-гадзінную змену ён насек адбойным малатком 104 тоны вугалю, выканаўшы 14,5 нормаў. У гэтым яму дапамагала група крапільшчыкаў. Член ВКП(б) з 1936 года.

З 1937 года вучыўся ў Прамысловай акадэміі. Пасля заканчэння Прамысловай акадэміі на кіруючай рабоце ў прамысловасці: начальнік шахты ў Карагандзе, старшы інжынер і начальнік аддзела Міністэрства вугальнай прамысловасці СССР. З 1957 года зноў на Данбасе: намеснік кіраўніка вугальнага трэста, памочнік галоўнага інжынера шахты. З 1974 года на пенсіі.

Памёр у псіхіятрычным шпіталі горада Тарэз у 71-гадовым узросце.[1]

Паштовая марка СССР (1985) Да 50-годдзя стаханаўскага руху. А. Р. Стаханаў у рабочай вопратцы і з адбойным малатком

Зноскі