Перайсці да зместу

Аляксей Ягоравіч Вашчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алексей Ягоравіч Вашчанка
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1921(1921-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1942(1942-09-05) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19401942
Званне чырвонаармеец
Часць 272-ы стралковы полк, 10-я стралковая дывізія ўнутраных войскаў НКВД СССР
Камандаваў аўтаматчык
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна

Аляксей Ягоравіч Вашчанка (29 кастрычніка 1921, Воската, Гарадоцкі раён — 5 верасня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер Ордэна Леніна.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў 6 класаў школы ў Даўгаполлі.

У 1940 годзе прызваны на службу, трапіў ва ўнутраныя войскі НКУС СССР. У студзені 1942 года як чырвонаармеец-аўтаматчык залічаны ў 272-і стралковы полк 10-й стралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКУС СССР, якая фарміравалася ў Сталінградзе ў складзе 62-й арміі Паўднёва-Усходняга фронту. З 16 жніўня 1942 года ўдзельнічаў у баях пад Сталінградам.

На 5 верасня[1] 1942 года 272-ы стралковы полк і 100 курсантаў Краснадарскага ваеннага вучылішча трымалі абарону ў самым Сталінградзе ў раёне Вопытнай станцыі, Верхняй Ельшанкі і станцыі Садовая Прыволжскай чыгункі[2]. А 18:00 5 верасня 1942 года праціўнік пачаў наступленне, для яго адбіцця камандаванне вырашыла правесці контратаку. Рота аўтаматчыкаў контратакавала з флангу, але кулямётным агнём праціўніка вымушана залегчы[3]. Вашчанка падабраўся да кулямётнай кропкі; спроба знішчыць кулямёт гранатай не ўдалася, Вашчанка быў цяжка паранены чаргой з кулямёта, тады ён кінуўся на амбразуру сваім целам і забяспечыў контратаку роты[1].

Пахаваны каля станцыі Садовая.

Навечна залічаны ў спісы 1-й стралковай роты. Яго імем названа вуліца ў Савецкім раёне  (руск.) Валгаграда[1].

Зноскі

  1. а б в Ващенко Алексей Егорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. Памятники и достопримечательности Волгограда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2014. Праверана 24 лютага 2013.
  3. К 65-летию Сталинградской битвы. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2013. Праверана 24 лютага 2013.