Алёхаўка (Уздзенскі раён)
Вёска
Алёхаўка
| ||||||||||||||||||||
Алёхаўка[1] (трансліт.: Aliochaŭka, руск.: Алёховка) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзешчанскага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Цялякаўскага сельсавета[2]. З 2009 па 2013 год у складзе Уздзенскага сельсавета[3].
Назва ад р. Алёхаўка.
У 1924 годзе ў вёсцы было 183 жыхары, мясцовыя дзеці вучыліся ў Цялякаўскай школе. Перад Другой сусветнай вайной было 29 двароў, 137 жыхароў. У лютым 1944 года нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі вёску і забілі аднаго жыхара.
За 2 км на захад ад вёскі, у пойме р. Алёхаўка знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алёхаўка (Уздзенскі раён)