Алімпік (паўвостраў)
Паўвостраў Алімпік Olympic Peninsula | |
---|---|
47°47′54″ пн. ш. 123°37′05″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Плошча | 9 300 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 429 м |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алімпік (англ.: Olympic Peninsula) — паўвостраў у ЗША, які займае захад і паўночны захад штата Вашынгтон, знаходзіцца на паўночны захад ад сталіцы штата Алімпія і на захад ад Сіэтла.
З кантынентам паўвостраў злучаны з поўдня. На ўсходзе берагі Алімпіка абмываюць воды заліва П’юджэт-Саўнд, з захаду — Ціхага акіяна. Да поўначы размешчаны праліў Хуан-дэ-Фукаа, які падзяляе паўвостраў з востравам Ванкувер. Берагавая лінія Алімпіка моцна парэзана.
У цэнтральнай частцы паўвострава размешчаны нацыянальны парк Алімпік, дзе растуць дажджавыя лясы ўмеранага клімату.
Паўвостраў гарысты, асабліва ў цэнтральнай частцы. Найвышэйшы пункт паўвострава — гара Алімпус (англ.: Mount Olympus), вышыня над узроўнем мора якой дасягае 2427 м. На паўвостраве таксама мноства невялікіх азёр і горных рэчак.
На паўвостраве знаходзіцца таксама і самая заходняя кропка «кантынентальных штатаў» ЗША — мыс Алава.
Самы буйны населены пункт на паўвостраве — горад Порт-Анджэлес (18,3 тыс., 2000).