Амагер
Амагер | |
---|---|
дацк. Amager | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 96,29 км² |
Насельніцтва | 158 224 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 1 643,2 чал./км² |
Размяшчэнне | |
55°36′ пн. ш. 12°36′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Капенгаген |
Краіна | |
Рэгіён | Сталічная вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амагер (дацк.: Amager), Ама — дацкі востраў у праліве Эрэсун з боку Балтыйскага мора. На востраве Амагер размешчана частка Капенгагена.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XIX стагоддзя Амагер быў маленькім востравам, 15 км у даўжыню і 8 км у шырыню (75 км²). Насельніцтва ў 1880 годзе складала каля 15800 жыхароў, большасць з якіх вяла сваё паходжанне ад 80 галандскіх сямействаў, выкліканых сюды Хрысціянам II у пачатку XVI стагоддзя з паўночнай Галандыі, каб яны вырошчвалі гародніну для забеспячэння Капенгагена. Нашчадкі гэтых перасяленцаў захавалі свой старажытны касцюм і норавы і займаліся садоўніцтвам і агародніцтвам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Амагер злучаны з востравам Зеландыя некалькімі мастамі. Мост праз Эрэсун злучае яго са Швецыяй. Пабудова моста і аўтамагістралі моцна паўплывалі на знешні выгляд вострава. Дзве лініі метрапалітэна злучаюць востраў з цэнтральнай часткай Капенгагена.
Ва ўсходняй частцы вострава на беразе Эрэсун знаходзіцца міжнародны аэрапорт Капенгагена Каструп.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |