Аматар
Выгляд
Аматар | |
---|---|
Не валодае ўласцівасцю | аклад[d] |
Процілегла | прафесіянал[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ама́тар (лац.: amator) — ахвотнік да чаго-небудзь. Таксама аматар называюць таго, хто займаецца чым-небудзь не як прафесіянал; любіцель.
Магчымыя значэнні
[правіць | правіць зыходнік]- Аматар, або непрафесійны спартсмен — чалавек, які займае спортам дзеля свайго задавальнення. Да 1970-х гадоў у Алімпійскіх гульнях маглі ўдзельнічаць толькі спартсмены-аматары. Існавала нават пагроза дыскваліфікацыі ў тым выпадку, калі спартсмен атрымліваў пэўную ўзнагароду за ўдзел у спаборніцтвах.
- Фотааматар — чалавек, які займаецца фатаграфіяй для ўласнага задавальнення, здымае для сям'і, сяброў, для свайго блога, размешчанага ў інтэрнэце і да т.п.
- Астраном-аматар — чалавек, які захапляецца назіраннем, здымкай і (ці) даследаваннем астранамічных аб'ектаў і з'яў.
- Аматар у творчай дзейнасці — чалавек, які займаецца якім-небудзь відам мастацтва непрафесійна, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, народнай творчасці і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).