Анатоль Васільевіч Талкачоў
Анатоль Васільевіч Талкачоў | |
---|---|
Нараджэнне |
1 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Анатоль Васільевіч Талкачоў (нар. 1 жніўня 1949, Мінск) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.
Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі, урачом-хірургам 9-й клінічнай бальніцы горада Мінска, клінічным ардынатарам кафедры хірургічных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў старшынёй прафсаюзнага камітэта 9-й клінічнай бальніцы горада Мінска. Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Мінскі кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр».
Быў член прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў