Перайсці да зместу

Ангела Вінклер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангела Вінклер
ням.: Angela Winkler
Дата нараджэння 22 студзеня 1944(1944-01-22)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Nele Winkler[d]
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0935190
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ангела Вінклер (ням.: Angela Winkler, нар. 22 студзеня 1944) — нямецкая актрыса.

Вінклер вучылася на медыцынскага тэхнолага ў Штутгарце. Зацікавіўшыся тэатрам, яна пераехала ў Мюнхен, дзе навучалася акцёрскаму майстэрству ў Эрнста Фрыца Фюрбрынгера. У 1967 годзе яна сыграла сваю першую ролю ў тэатры ў Каселі. У 1969 годзе яна дэбютавала на вялікім экране ў фільме Пітэра Флейшмана «Паляўнічыя сцэны з Ніжняй Баварыі». Гэтая роля прыцягнула ўвагу тэатральнага рэжысёра Петэра Штайна, які запрасіў Вінклер у трупу берлінскага тэатра Шаўбюне, дзе яна грала да 1978 года. За ролю ў карціне «Згублены гонар Катарыны Блюм» актрыса атрымала прэмію «Deutscher Filmpreis». Міжнародную вядомасць Вінклер прынесла роля ў філасофскай кінадраме Фолькера Шлёндорфа «Бляшаны барабан» 1978 года.

Зноскі

  1. Angela Winkler // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Angela Winkler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124446167 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.