Перайсці да зместу

Андрыс Вілкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрыс Вілкс
лат.: Andris Vilks
Род дзейнасці палітык, эканаміст, банкір
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1963(1963-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2024(2024-04-28)[1] (60 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрыс Вілкс (латыш. Andris Vilks, нар. 15 чэрвеня 1963 года, Яунпіебалга) — латвійскі эканаміст і палітык, міністр фінансаў Латвійскай Рэспублікі (2010—2014).

Скончыў Латвійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «выкладчык геаграфіі». Пасля заканчэння ўніверсітэта ён некалькі гадоў працаваў у галіне геалогіі, сельскай гаспадаркі і картаграфіі на дзяржаўных прадпрыемствах.

У 1991 годзе ён наведваў курсы менеджменту і маркетынгу ў Даніі горад Одэнсэ. З 1995 па 2005 год ён наведваў розныя курсы па банкаўскім бізнесе, інвестыцыях, фінансавым аналізе, менеджменце і маркетынгу.

Эканаміст SEB банка і кіраўнік аддзела аналізу фондавага рынку і аналітыкі банка. Кіраўнік камітэтам асацыяцыі камерцыйных банкаў Латвіі па эканамічных і манетарных пытаннях. Сябра партыі «Адзінства».

Узнагароджаны афіцэрскім крыжом ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедыміна (2001).

  1. https://www.delfi.lv/193/politics/120018938/miris-latvijas-bankas-padomes-loceklis-un-kadreizejais-finansu-ministrs-vilks Праверана 29 красавіка 2024.