Антоніа Пеліча
Антоніа Пеліча | |
---|---|
італ.: Antonio Pelliccia | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 2016 (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Каралеўства Італія Італія |
Род войскаў | ваенна-паветраныя сілы |
Званне | корпусны генерал |
Бітвы/войны | Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні |
Антоніа Пеліча (італ.: Antonio Pelliccia; 1 студзеня 1921 — 24 лістапада 2016) — італьянскі ваенны дзеяч, гісторык і пісьменнік. Займаў розныя пасады ў італьянскіх ВПС і НАТА. Пасля завяршэння ваеннай кар’еры стаў аўтарам шматлікіх кніг па гісторыі авіяцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Антоніа Пеліча нарадзіўся ў Санта-Марыя-Капуа-Ветэрэ (Казерта) 1 студзеня 1921 года[1]. Паступіў у каралеўскую ваенна-паветраную акадэмію Казерты, атрымаў ліцэнзію ваеннага лётчыка для палётаў на IMAM Ro.41[1].
Падчас Другой сусветнай задзейнічаны ў Паўночнай Афрыцы.
Пасля перамір’я паміж новым італьянскім урадам і саюзнікамі, падпісанага 8 верасня 1943 года, далучыўся да антыфашысцкіх сіл[2]. З 1944 года складаўся ў эскадрыллі «Штармавы Балтымор»[1], дзе лятаў на бамбардзіроўшчыку Martin Baltimore[3].
Пасля заканчэння вайны Пеліча прызначаны другім лейтэнантам у SPE[4]. Яго эскадрылля «Штармавы Балтымор» дзейнічала да 1 лістапада 1948 года[5]. У гэты час Пеліча асвоіў амерыканскі самалёт P-51 Mustang.
Затым ён прайшоў навучанне на першым курсе інструктараў для інструментальнага палёту[1][4], якое праводзілася на Moody AFB у Злучаных Штатах, пасля чаго Пеліча быў прызначаны галоўным інструктарам у лётных школах італьянскіх ВПС[4]. На працягу трох гадоў, з 1959 па 1962, уваходзіў у кансультатыўную групы па паветраным навучанні ў SHAPE[4] і Міжнародную каманду па падрыхтоўцы лётных экіпажаў ад НАТА[1][4].
Пеліча працаваў у самых розных аддзелах ваенна-паветраных сіл, ён наведваў Ваенна-паветраную школу Фларэнцыі, а затым пашыраны курс ВПС ЗША ў Алабаме[4]. Вярнуўшыся на радзіму, узяў на сябе камандаванне Scuola Caccia, стаўшы тады старшынёй IV рабочай групы трохбаковага Ваеннага камітэта. У 1974 годзе прызначаны намеснікам кіраўніка каледжа абароны НАТА[4], які базаваўся ў ваенным гарадку Чэкчыньёла ў Рыме[1].
Пазней Пеліча стаў прафесарам у галіне ваеннай авіяцыі. Ён нават з’яўляўся супрацоўнікам Гістарычнага ўпраўлення італьянскіх ВПС і аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў[4], апублікаваных у часопісах аб ваеннай гісторыі[6].
Член цэнтра абаронных даследаванняў Універсітэта Генуі, Ваенна-гістарычнай асацыяцыі, Італьянскай ваенна-гістарычнай камісіі.
Антоніа Пеліча памёр 24 снежня 2016 ў Рыме.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Баявы вопыт Пеліча натхніў Паола Монці, таксама былога ваеннага лётчыка, на стварэнне біяграфічнага дакументальнага фільма «У знак арла».
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- "I sentieri sulla montagna": la standardizzazione dei metodi e sistemi di volo, Centro Cft. A.M., Roma, 1966.
- L'ultimo assalto, Centro Cft. A.M., Roma, 1970.
- Il dominio del cielo nell'era post-napoleonica, Centro Cft. A.M., Roma, 1970.
- Il processo per My Lai: un atto di ribellione della coscienza militare, Centro Cft. A.M., Roma, 1971.
- Amedeo Mecozzi e la dottrina di guerra aerea, Centro Cft. A.M., Roma, 1972.
- Quell'incerto suono di tromba: fine di una strategia?, Centro Cft. A.M., Roma, 1973.
- Il quarto conflitto arabo-israeliano: (6-25 ottobre 1973), Centro Cft. A.M., Roma, 1974.
- Far giustizia a Mecozzi, Centro Cft. A.M., Roma, 1974.
- La lotta nello spazio, in relazione all'evoluzione delle teorie di guerra, Stato Maggiore Aeronautica Militare, Roma, 1975.
- Difesa ancorata, difesa mobile ed elicotteri da combattimento, Centro Cft. A.M., Roma, 1976.
- Clausewitz e la strategia politico-militare sovietica, Centro Cft. A.M., Roma, 1976.
- Il dominio dello spazio: lineamenti dottrinali della guerra aerospaziale, STEM Mucchi, Modena, 1979.[7]
- Nessuno è profeta in Patria. Riflessioni sulla dottrina del Dominio dell'Aria, SIAG, Genova, 1981.
- II Periodo Epico dell'Aeronautica: profilo biografico del maresciallo dell'aria Italo Balbo, Veant, Roma, 1985.[7]
- La Regia Aeronautica: dalle origini alla seconda guerra mondiale, (1923-1943), Stabilimento grafico militare, Gaeta, 1992.[7]
- Maresciallo dell'Aria Italo Balbo, Ufficio Storico dell'Aeronautica Militare, Roma, 1998.
- Giuseppe Valle, una difficile eredità, Ufficio Storico dell'Aeronautica Militare, Roma, 1999.[7]
- Nel Segno dell'Aquila, Edizioni Innocenti, Grosseto, 2005.[7]
- Origini e sviluppo aviazione militare, Edizioni Rivista Aeronautica, Roma, 2007.
- Il mio otto settembre, Roma, 2008.
- Giulio Douhet, La vita e le opere, Cromografica Roma s.r.l., Roma, 2009.
- Nel Segno della Fenice, pubblicato in proprio, 2010.
- Le Ali di Icaro. L'Aviazione nella guerra sul mare', pubblicato in proprio, 2013.[7]
Зноскі
- ↑ а б в г д е Il Corriere dell'Aviatore n.3/4, marzo-aprile 2012, p. 18
- ↑ Emiliani, Ghergo, Vigna 1982, p. 72
- ↑ Emiliani, Ghergo, Vigna 1982, p. 85
- ↑ а б в г д е ё ж Pelliccia 1981, p. 143.
- ↑ Brotzu, Cosolo 1973, p. 96
- ↑ Ferrari 2005, p. 61
- ↑ а б в г д е Il Corriere dell'Aviatore n.3/4, marzo-aprile 2012, p. 19
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Emilio Brotzu, Gherardo Cosolo, Dimensione Cielo. Bombardieri-Ricognitori Vol.6, Roma, Edizioni dell'Ateneo & Bizzarri, 1973.
- Angelo Emiliani, Massimo Federico Ghergo, Achille Vigna, Aviazione Italiana: la guerra in Italia, Parma, Ermanno Albertelli editore, 1982.
- I Reparti dell'Aeronautica Militare Italiana, Roma, Ufficio Storico dell'Aeronautica Militare, 1977.
- Il generale Antonio Pelliccia, in Il Corriere dell'Aviatore, 3/4, Roma, Associazione Nazionale Ufficiali Aeronautica, marzo-aprile 2012, p. 17.