Каралеўства Італія (1861—1946)
Каралеўства | |||||
Каралеўства Італія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Regno d'Italia | |||||
|
|||||
Дэвіз: «лац.: «Foedere et Religione Tenemur» («Мы трымаемся разам дзякуючы Дагавору і Рэлігіі»)» | |||||
Гімн: Marcia Reale[d] | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца |
Турын (да 1864), Фларэнцыя (1864—1870), Рым (з 1870) |
||||
Найбуйнейшыя гарады | Рым, Мілан, Турын, Неапаль | ||||
Мова(ы) | італьянская | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Італьянская ліра | ||||
Плошча | 310 196 км² (1936) | ||||
Насельніцтва |
42 399 000 чал. (1936) (136,7 чал./км²) |
||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія, парламенцкая манархія | ||||
Дынастыя | Савойская | ||||
Гімн | «Marcia Reale d’Ordinanza» | ||||
Часавы пояс | GMT+1 | ||||
Каралі Італіі: | |||||
• 1861—1878 | Віктар Эмануіл II | ||||
• 1878—1900 | Умберта I | ||||
• 1900—1946 | Віктар Эмануіл III | ||||
• май — чэрвень 1946 | Умберта II | ||||
Гісторыя | |||||
• 17 сакавіка 1861 | Аб'яднанне Італіі | ||||
• 2 чэрвеня 1946 | Абвяшчэнне рэспублікі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўства Італія (італ.: Regno d'Italia) — дзяржава, якая ўзнікла ў 1861 годзе падчас Рысарджымента і аб'яднала ўсё незалежныя італьянскія дзяржавы ў адзіную краіну пад уладай Сардзінскага каралеўства. Кіруючая ў Сардзінскім каралеўстве Савойская дынастыя стала кіруючай дынастыяй Італіі. Пасля рэферэндуму 1946 года Італія перайшла ад манархічнага ладу да рэспубліканскага, а каралеўская сям'я пакінула краіну.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аб'яднанне
[правіць | правіць зыходнік]Да 1861 года адзінай дзяржавы на тэрыторыі Італіі не існавала. На Апенінскім паўвостраве існавала некалькі незалежных італьянскіх дзяржаў, паўночна-ўсходняя яго частка знаходзілася пад уладай габсбургскай Аўстрыйскай імперыі. Напачатку XIX стагоддзя пачаліся войны за аб'яднанне Італіі пад сцягам Сардзінскага каралеўства. І хоць спачатку ваенныя дзеянні супраць Аўстрыі скончыліся няўдала, яны адыгралі важную ролю ва ўзняцці і распаўсюджанні патрыятычных пачуццяў. Падчас аўстра-італа-французскай вайны і высадкай войскаў Гарыбальдзі на Сіцыліі, якая рушыла за ёй, адбываецца аб'яднанне Сардзінскага каралеўства з Ламбардыяй, Тасканай, Раманьяй, Пармай, Модэнай і Каралеўствам абедзвюх Сіцылій. 17 сакавіка 1861 года парламент Сардзініі абвяшчае незалежнае Каралеўства Італія са сталіцай у Турыне, яго главой становіцца кароль Віктар Эмануіл II.
Аднак не ўся тэрыторыя Італіі была аб'яднана. Частка Апенінскага паўвострава па-ранейшаму знаходзілася пад уладай Аўстрыі, а ў Рыме, занятым французскімі войскамі, захоўвалася ўлада Папы Рымскага.
Падчас аўстра-прускай вайны Італія выступіла на боку Прусіі і здолела далучыць астатнія італьянскія землі. Затым у верасні 1870 года італьянскія войскі ўваходзяць у Рым, з якога да таго часу былі выведзены французскія войскі.
Пасля ліквідацыі Папскай вобласці ў 1870 годзе сталіца каралеўства была перанесена з Фларэнцыі ў Рым. Каралеўства Італія стала першай дзяржавай, якая кантралявала ўвесь Апенінскі паўвостраў (акрамя невялікага анклава Сан-Марына) з часу распаду Рымскай імперыі.
Пасля смерці Віктара Эмануіла II у 1878 годзе на трон узышоў яго сын Умберта I. Улада ў Італіі належала кабінету міністраў, паколькі манархія была канстытуцыйнай. Урад праводзіла палітыку пратэкцыянізму, павялічваў падаткі і ўводзіў мытныя бар'еры. Фактычна былі забаронены забастоўкі і свабодная прэса. Усё гэта прывяло да збяднення краіны і ўзмацнення эміграцыйных патокаў, асабліва ў ЗША. У знешняй палітыцы Італія аб'ядналася з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй, заключыўшы з гэтымі краінамі ў 1882 годзе Траісты саюз. У канцы XIX стагоддзя Італія каланізавала спачатку Самалі, а потым Эрытрэю. Няўдалыя войны з Эфіопіяй, якая здолела абараніць сваю незалежнасць, прывялі да ўнутрыпалітычных крызісаў. 29 ліпеня 1900 года Умберта I быў забіты анархістам Гаэтана Брэшы. Трон перайшоў да яго сына Віктара Эмануіла III.
Больш за 10 гадоў (1903—1914) ва ўладзе быў прэм'ер-міністр Джавані Джаліці, ураўнаважаная палітыка якога прывяла да хуткага росту эканомікі Італіі. У краіне будавалася чыгунка, былі створаны буйныя кампаніі ў галіне судна-і аўтамабілебудавання, металургіі. Аднак у асноўным эканамічнае развіццё адбывалася на поўначы краіны, поўдзень заставаўся адсталым аграрным рэгіёнам. У 1912 годзе ў выніку вайны з Турцыяй Італія захапілаЛівію.
Удзел Італіі ў Першай сусветнай вайне
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пачаткуПершай сусветнай вайны Італія абвясціла пра свой нейтралітэт. Але шмат хто ў Італіі жадаў далучэння Трыеста і вобласці Трэнціна, якія належалі Аўстра-Венгрыі, таму, пасля правядзення тайных перамоў у Лондане 23 мая 1915 года, Італія ўступіла ў вайну на боку Антанты. Перамога ў баях паміж італьянскімі і аўстрыйскімі войскамі была на баку то першых, то другіх. Толькі ўступленне ў вайну ЗША летам 1917 года прывяло да вырашальнага пералому на карысць Антанты. 24 кастрычніка 1918 года італьянская армія пачала наступ, вынікам якога быў захоп Трыеста ў Трэнта, а 3 лістапада 1918 года Аўстра-Венгерская армія капітулявала. На мірных канферэнцыях па выніках вайны Італія атрымала тэрыторыі, на якія мела дамоўленасці да ўступлення ў вайну.
Прыход фашыстаў да ўлады
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны ўмовы жыцця насельніцтва значна пагоршыліся — пачаўся рост коштаў, прамысловасць ахапіў крызіс. У краіне праходзілі рэвалюцыйныя выступы, адбываліся захопы заводаў у гарадах і бунты сялян у сельскіх раёнах. У гэты час быў створаны рух «Баявы Саюз» (Fascio di combattimento), які ўзначаліў былы лідар сацыялістаў Беніта Мусаліні. Пачаліся напады на левых актывістаў і расправы з палітычнымі праціўнікамі.
У 1921 годзе пад кіраўніцтвам Беніта Мусаліні была створана Нацыянальная фашысцкая партыя. У гэтым жа годзе 38 дэпутатаў ад гэтай партыі былі абраны ў парламент.
Пасля марша на Рым у 1922 годзе дзяржавай кіравала Нацыянальная фашысцкая партыя Беніта Мусаліні, і гэты перыяд вядомы як фашысцкая Італія.
4671 чалавек быў асуджаны па палітычных абвінавачваннях адмысловымі трыбуналамі (з іх 4030 — члены Камуністычнай партыі Італіі).
Удзел Італіі ў Другой сусветнай вайне
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 1940 года Італія ўключылася ў вайну на боку Германіі, акупавала частку Балканаў у 1941 годзе і частку Францыі ў 1942 годзе, але да канца 1941 года страціла Эфіопію. Пасля паражэння ў Паўночнай Афрыцы і высадкі саюзнікаў на Сіцылію ў ліпені 1943 года прэм'ер-міністр Мусаліні быў заменены на маршала Бадолья, і ў верасні каралеўства перайшло на бок Аб'яднаных Нацый. Мусаліні ўзначаліў альтэрнатыўны ўрад у Паўночнай Італіі (Італьянская сацыяльная рэспубліка), які працягваў вайну на боку дзяржаў Восі да вясны 1945 года.
Тэрыторыя
[правіць | правіць зыходнік]-
Італьянскія дзяржавы ў 1859 годзе: Каралеўства Сардзінія — аранжавы, Каралеўства абедзвюх Сіцылій — жоўты, Папская вобласць — чырвоны, Каралеўства Ламбардыя і Венецыя — сіні, Вялікае герцагства Тасканы і герцагствы Пармы і Модэны — зялёны
-
Каралеўства Сардзінія (аранжавы) у 1860 годзе пасля анексіі Ламбардыі, Вялікага герцагства Тасканы і Эміліі-Раманьі, а таксама часткі Папскай вобласці
-
Аб'яднаная Італія ў 1861 годзе. Венецыя пад кантролем Аўстрыйскай імперыі, Папская вобласць незалежная.
-
Італія пасля аўстра-прускай вайны 1866 года.
-
Каралеўства Італія ў 1870 годзе пасля далучэння Рыма.
-
Каралеўства Італія пасля Першай сусветнай вайны (1919)
-
Італія, яе калоніі і акупаваныя ёю тэрыторыі ў 1940 годзе
Каланіяльная імперыя
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўства Італія мела некалькі калоній у Афрыцы: Эрытрэяй, Самалі, Лівіяй, Эфіопіяй. З 1936 года ўсходне-афрыканскія калоніі аб'яднаны ў калонію Італьянская Усходняя Афрыка. Падчас Другой сусветнай вайны Італія таксама захапіла Албанію, частку Югаславіі, Грэцыі, Егіпта і Брытанскае Самалі.
Главы дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Главамі дзяржавы з'яўляліся каралі Савойскай дынастыі:
- Віктар Эмануіл II (1861—1878) — першы кароль аб'яднанай Італіі.
- Умберта I — (1878—1900) — адзін з заснавальнікаў Траістага саюза. Забіты ў 1900 годзе анархістам.
- Віктар Эмануіл III — (1900—1946) — глава дзяржавы падчас Першай сусветнай вайны і дыктатуры Мусаліні.
- Умберта II — (1946) — апошні манарх Італіі. Быў вымушаны правесці рэферэндум аб дзяржаўным ладзе, падчас якога большасць насельніцтва прагаласавала за рэспубліку і манархія была скасавана.
Урад
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўства Італія з'яўлялася канстытуцыйнай манархіяй. Выканаўчая ўлада належала каралю, праз прызначаных ім міністраў. Абедзве палаты парламента — прызначаны Сенат і Палата выбарных дэпутатаў — абмяжоўвалі ўладу манарха. Канстытуцыя Каралеўства — Статут Альберціна была канстытуцыяй Каралеўства Сардзініі. Міністры падпарадкоўваліся непасрэдна каралю, аднак часцей за ўсё ўрад не мог застацца ва ўладзе без падтрымкі парламента.
Члены палаты дэпутатаў выбіраліся большасцю галасоў на выбарах па аднамандатных акругах. Кандыдатам была неабходна падтрымка звыш 50 % выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Пасля Першай сусветнай вайны была ўведзена прапарцыйная выбарчая сістэма. Сацыялісты сталі буйной партыяй, але яны былі не ў стане сфарміраваць урад, і парламент падзяліўся на тры розныя групоўкі, апроч сацыялістаў гэта былі лібералы і дэпутаты ад Каталіцкай народнай партыі (папуляры). Выбары праходзілі ў 1919, 1921 і 1924 гадах. Мусаліні затым адмяніў прапарцыйную выбарчую сістэму, і фашысцкая партыя атрымала абсалютную большасць месцаў у парламенце.
У перыяд 1925—1943 гадоў у Італіі была фактычна ўсталявана фашысцкая дыктатура, хоць Канстытуцыя фармальна заставалася ў сіле.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939—1943. М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010, 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1