Ануфрый Багдановіч
Выгляд
Ануфрый Багдановіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 6 сакавіка 1786 | ||||||
Смерць | не раней за 6 верасня 1849 | ||||||
Род | Багдановічы | ||||||
Бацька | Тадэвуш Багдановіч[d] | ||||||
Жонка | Ружа з Гечэвічаў[d] |
Ануфрый Фадзеевіч Багдановіч (6 сакавіка 1786 — пасля 6 верасня 1849) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Багдановічаў[1] герба «Багорыя»[2]. Сын Тадэвуша, старосты самніцкага і лоўчага менскага, і Людвігі з Вышынскіх. Нарадзіўся 6 сакавіка 1786 года, ахрышчаны ў Ільскім касцёле[2].
У 1814—1817 гг. вілейскі павятовы харунжы, у 1820—1823 гадах вілейскі павятовы маршалак[1].
Спадчыннік маёнтка Мануілы Вілейскага павета ў 1834 годзе[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]2 кастрычніка 1823 года ў Мінскім кафедральным касцёле пабраўся шлюбам з Ружай з Гечэвічаў (каля 1804 — пасля 06.09.1849), дачкой мінскага губернатара Вікенція Гечэвіча[1].
Зноскі
- ↑ а б в ГЕЧЕВИЧ Викентий (Винцент) Иванович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
- ↑ а б в Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б / С. Рыбчонак [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : НАРБ, 2007. — С. 41. — 672 с. — ISBN 978-985-6372-52-3.