Багдановічы герба «Багорыя»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб «Багорыя»

Багдановічы — шляхецкі род герба «Багорыя». Паходзіў з Менскага ваяводства. Першы вядомы прадстаўнік Андрэй Багдановіч, які меў сыноў Казіміра, гараднічага смаленскага, Антонія і Яна.

Прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу 31 снежня 1802 года (1-я частка), зацверджаны ўказам Сената 15 чэрвеня 1833 года (№ 4469). Дадатковыя далучэнні да роду былі 28 лістапада 1832 года (перанесены ў 6-ю частку), 30 лістапада 1833 года, 23 лістапада 1836 года і 31 снежня 1862 года.

Асноўныя ўладанні роду Багдановічаў знаходзіліся ў Вілейскім павеце. Гэта сядзібы Стайкі, Абадоўцы, Старынкі, Мацькоўцы[1].

Зноскі

  1. Сініла А. Партрэты Багдановічаў гербу «Багорыя» з калекцыі Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея // Беларускі гістарычны часопіс. № 1, 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]