Перайсці да зместу

Арад (Ізраіль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Арад
іўр.: ערד, араб. عِرَادَ‎‎
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1961
Плошча
  • 93,14 км²
Вышыня цэнтра
570 м
Насельніцтва
23 500 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+972 8
Паштовыя індэксы
89100
Афіцыйны сайт
arad.muni.il (іўрыт)
Арад на карце Ізраіля
Арад (Ізраіль) (Ізраіль)
Арад (Ізраіль)
Арад (Ізраіль) (Ізраіль)
Арад (Ізраіль)

Арад (іўр.: ערד, араб. عِرَادَ‎‎) — горад на поўдні Ізраіля на горным перавале ў Іўдзейскай пустыні, размешчаны ў непасрэднай блізкасці з рэшткамі старажытнага Арада, згаданага ў Бібліі і разбуранага больш за 2700 гадоў таму. Арад знаходзіцца ў 25 кіламетрах на захад ад Мёртвага мора і ў 45 кіламетрах на ўсход ад горада Беэр-Шэва.[1] У горадзе пражывае 23500 чалавек (2010), у горадзе пражываюць розныя этнічныя і сацыяльныя групы, такія як сефарды і ашкеназы, чорныя ізраільцяне і бедуіны, свецкія і рэлігійныя яўрэі , карэнныя ізраільцяне і рэпатрыянты. Арад быў прызнаны ЮНЕСКА «самым экалагічна чыстым горадам свету».[2]

Першая спроба аднавіць яўрэйскую прысутнасць на тэрыторыі сучаснага Арада была здзейсненая ў 1921 годзе, аднак горад быў заснаваны толькі ў лістападзе 1962 года, як адзін з апошніх гарадоў развіцця.

Зноскі

  1. Арад(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 3 красавіка 2011.
  2. ПАНСИОНАТ "РАХЕЛЬ", КЛИНИКА "РАН" Г. АРАД(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 3 красавіка 2011.