Арарацкая раўніна
Арарацкая раўніна | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Армянскае нагор'е |
Вышыня над узроўнем мора | 800 м і 1 000 м |
Статус каштоўнасці | Тэрыторыя, важная для птушак[1] |
Даўжыня |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арарацкая даліна (арм. Արարատյան դաշտ) — раўніна на тэрыторыі Армянскага нагор’я, размешчаная ў каўказскім рэгіёне на захад ад возера Севан, у перадгор’ях гары Гегам. На поўначы раўніны мяжа гары Арагац, на поўдні — гара Арарат. Рака Аракс дзеліць раўніну на дзве часткі: паўночная (вялікая), якая належыць Арменіі і паўднёвая (меншая) — Турцыі. Вышыня над узроўнем мора — 850—1000 метраў. Даўжыня 90 км. Клімат кантынентальны і паўзасушлівы з умерана гарачым летам і халоднай зімой. Гадавая колькасць ападкаў каля 200-300 мм. Улетку дажджы рэдкія. Узімку ападкі частыя, звычайна снегам.
На раўніне развіта паліўнае земляробства. Палі арашаюцца водамі ракі Аракс і яго левымі прытокамі — Сеўджурам, Касахам, Разданам і інш.
Колькасць прасвідраваных глыбінных свідравін (да 200—250 м) на Арарацкай раўніне ў 1980-я гады, па прыблізных адзнаках, дасягнула 3000.
Арарацкая раўніна па працягласці сапраўднага сонечнага ззяння можа быць параўнана з субтрапічнымі зонамі Сярэдняй Азіі. У цёплы перыяд працягласць сапраўднага сонечнага ззяння ў рэспубліцы складае 82-87 % ад гадавой.[2]
-
Арарацкая раўніна. Від на манастыр Хор Вірап і Вялікі Арарат
-
Смуга над Арарацкай раўнінай
-
Арарацкая раўніна
-
Саланчаковая пустыня на Арарацкай раўніне, каля Ерасхаўна
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://datazone.birdlife.org/site/factsheet/iğdır-plain-iba-turkey
- ↑ рук. программы Вардеванян Ашот Национальная программа действий по борьбе с опустыниванием в Армении. — Ереван, 2002. — ISBN 99930-935-6-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тахтаджян А. Л., Фёдоров Ан. А. Флора Еревана: Определитель дикорастущих растений Араратской котловины / Академия наук СССР. Ботанический институт им. В. Л. Комарова. Академия наук Армянской ССР. Ботанический институт. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1972. — 394 с. — 2 200 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арарацкая раўніна