Аркадзь Карпавіч Шмыгун
Аркадзь Карпавіч Шмыгун | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка (5 лістапада) 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1945 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аркадзь Карпавіч Шмыгун (5 лістапада 1908, вёска Старая Шараеўшчына, Бабруйскі раён — 16 красавіка 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза (31.5.1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Чырвонай Арміі з 1930 г. Скончыў курсы «Выстрал» (1937). З жніўня 1944 г. на 1-м Беларускім фронце. Полк пад камандаваннем маёра А. Шмыгуна вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі: фарсіраваў Віслу, 2 дні вёў баі за Варшаву. 16.4.1945 г. ў баі на подступах да Берліна Шмыгун А. К. ўварваўся ў акопы праціўніка і загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў горадзе Дэмбна (Польшча).
Узнагароды — медаль «Залатая Зорка», ордэн Леніна, ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава ІІІ ступені, медалі. Імем Шмыгуна А. К. названа Хімоўская школа Бабруйскага раёна, дзе ён вучыўся.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шмыгун Аркадий Карпович // Герои Советского Союза: Кратк. биогр. словарь. Т. 2. — М., 1988. — С. 796.
- Шмыгун Аркадзь Карпавіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 248.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 447. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аркадзь Карпавіч Шмыгун на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Пахаваныя ў Польшчы
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны