Аркадзь Паўлавіч Розенгольц
Аркадзь Паўлавіч Розенгольц | |
---|---|
Род дзейнасці | дыпламат, палітык, ваенны |
Дата нараджэння | 4 (16) лістапада 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1938[1] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і прэміі |
Аркадзь Паўлавіч Ро́зенгольц (4 лістапада 1889, Віцебск — 15 сакавіка 1938) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін са стваральнікаў савецкай ваеннай і грамадзянскай авіяцыі.
У 16-гадовым узросце ўступіў РСДРП. Скончыў Кіеўскі камерцыйны інстытут, працягваў рэвалюцыйную дзейнасць у Кіеве і Маскве. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года здзяйсняў пераход пад рабочы кантроль вытворчасцяў, удзельнічае ў стварэнні Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, завадскіх і фабрычных камітэтаў, партыйных і прафсаюзных арганізацый, фарміраваў атрады Рабочай міліцыі і Чырвонай гвардыі. У дні кастрычніцкага перавароту Разенгольц — член Маскоўскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, адзін з кіраўнікоў узброенага паўстання ў Маскве. Пасля перамогі рэвалюцыі Розенгольц — адказны работнік Савдэпу. Неўзабаве ўведзены ў склад Рэвваенсавету. Прызначаны членам РВС 5-й арміі і прымаў удзел ва ўзяцці Казані. У снежні 1918 — сакавіку 1919 гадоў Розенгольц — член РВС 8-й арміі Паўднёвага фронту, якая на чале з Тухачэўскім вяла абарончыя баі супраць белаказакаў на варонежскім кірунку, а потым пад Луганскам. Удзельнічаў у разгроме белаказакаў на Доне, прымаў удзел у баях за Данбас. Затым яго накіроўваюць у РВС 7-й арміі, якая абараняла Петраград ад войск Юдзеніча. Потым на Паўднёвы, Каўказскі, Заходні франты. За заслугі на франтах Розенгольц узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Пасля Грамадзянскай вайны ўзначаліў Цэнтральны саюз транспартных рабочых, потым займаў і іншыя адказныя пасады. З канца 1922 года Разенгольц займаўся стварэннем і развіццём савецкай авіяцыі. 11 снежня 1922 годзе накіраваны ў Берлін для перамоў з авіяцыйнымі кампаніямі «Дэрулюфт» і «Аэра-Уніён» па пытанні арганізацыі паветранай лініі Швецыя — Персія праз Савецкі Саюз. У сакавіку 1923 года Розенгольца прызначылі начальнікам Рабоча-сялянскага Чырвонага ваеннага паветранага флоту, адначасова старшынёй Савета па грамадзянскай авіяцыі. 10 снежня 1924 года накіраваны на дыпламатычную працу ў Англію, дзе займаўся таксама і шпіянажам. Затым Розенгольц узначальваў Наркамат замежнага гандлю СССР.
У 1937 годзе Розенгольц арыштаваны па справе «Антысавецкага права-трацкісцкага блоку». Зведаў катаванні, але не прызнаў паклёпніцкіх абвінавачванняў і адмовіўся падаць прашэнне пра памілаванне. 15 сакавіка 1938 года Розенгольц расстраляны. Праз месяц расстралялі яго жонку, Зою Аляксандраўну Розенгольц-Рашэнцаву, супрацоўніцу часопіса «Большевитская печать». Праз цяжкія выпрабаванні прайшлі іх дзеці — сын Валер, які пазней стаў доктарам тэхнічных навук, і дачка Зоя, доктар у адной з маскоўскіх бальніц. У лютым 1988 года Аркадзь Паўлавіч Розенгольц цалкам рэабілітаваны, «бо не здзейсніў ніякага злачынства».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bibliothèque nationale de France Arkady Pavlovitch Rosengolts // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карніловіч Э. А. Розенгольц Аркадзь Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Шумихин В. Через полвека забвения. // Крылья Родины. № 8. — Москва, 1988. — С. 12—13.