Артур Каценка
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 жніўня 1981[1][2][…] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Эстонія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Левадыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 81 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Артур Каценка (нар. 20 жніўня 1981, Талін) — эстонскі футбаліст, брамнік талінскай «Левадыі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў Таліне, ў 2004—2007 быў асноўным брамнікам талінскай «Левадыі». Пасля гуляў у розных краінах: Нарвегіі, Кіпры, Азербайджане, Фінляндыі.
У лютым 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро» і заняў там месца асноўнага брамніка. Хутка стаў адным з найлепшых ігракоў магілёўскага клуба і адным з найлепшых брамнікаў чэмпіянату.
23 снежня 2013 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. Стаў асноўным брамнікам салігорскага клуба. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату[4]. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[5].
У сезоне 2015 склад салігорскай каманды папоўніў вопытны Уладзімір Бушма. Каценка пачаў сезон асноўным брамнікам, але пазней Бушма стаў часцей з’яўляцца ў старце. У лістападзе 2015 года эстонскі брамнік чарговы раз падоўжыў пагадненне з салігорцамі[6]. У сезоне 2016 канчаткова саступіў месца ў аснове Бушме, правёў толькі адзін матч у чэмпіянаце. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7].
У лютым 2017 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком клуба «Транс» (Нарва)[8]. Быў асноўным брамнікам нарвенскага клуба. У снежні 2018 года перайшоў у «Левадыю»[9].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за нацыянальную зборную Эстоніі, дзе доўгі час быў другім брамнікам пасля Сяргея Парэйкі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Эстоніі (4): 2004, 2006, 2007, 2021
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі (4): 2002, 2005, 2019, 2022
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі (3): 2001, 2003, 2020
- Уладальнік Кубка Эстоніі (4): 2004, 2005, 2007, 2021
- Уладальнік Суперкубка Эстоніі: 2022
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2014
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Artur Kotenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Artur Kotenko // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 23 кастрычніка 2024.
- ↑ Артур Котенко подписал контракт с "Шахтером"
- ↑ Артур Котенко - лучший голкипер чемпионата Беларуси
- ↑ Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером»
- ↑ Артур Котенко продлил контракт с "Шахтером"
- ↑ Рыбак и Бушма продлили контракты с «Шахтером», Котенко, Игнятиевич и Киренкин покинули клуб
- ↑ Артур Котенко подписал контракт с "Нарвой-Транс", на просмотре в эстонском клубе Цветинский и Ковб
- ↑ Официально: покинувший нарвский "Транс" Артур Котенко продолжит карьеру в "Левадии"
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Эстоніі
- Ігракі зборнай Эстоніі па футболе
- Ігракі ФК Левадыя Талін
- Ігракі ФК Транс Нарва
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Яра
- Ігракі ФК Раван
- Ігракі ФК Пафас
- Ігракі ФК Вікінг
- Ігракі ФК Санес Ульф
- Ігракі ФК Левадыя II Талін
- Ігракі ФК Вапрус Пярну
- Ігракі ФК Лантана Талін
- Ігракі ФК Вігры Талін