Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Славутасць | |
Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
руск.: Собор Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии | |
55°46′02″ пн. ш. 37°34′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Лацінская Царква |
Епархія | Архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Тамаш Восіпавіч Багдановіч-Дваржэцкі |
Дата заснавання | 21 снежня 1911 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710184000 |
Сайт | catedra.ru (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — неагатычны сабор у Маскве, найбуйнейшы каталіцкі сабор у Расіі, кафедральны сабор архідыяцэзіі Маці Божай, якую ўзначальвае арцыбіскуп мітрапаліт Паала Пецы. Трэці па ліку маскоўскі каталіцкі храм, пабудаваны да рэвалюцыі 1917 года, адзін з трох дзеючых цяпер каталіцкіх храмаў Масквы разам з касцёлам Святога Людовіка і касцёлам Святой Вольгі.
У саборы служаць імшы на рускай, польскай, нямецкай, англійскай, французскай, іспанскай мовах, латыні, а таксама трыдэнцкія імшы і імшы па армянскаму абраду. Акрамя таго, праводзяцца сустрэчы моладзі, курсы катэхізацыі, дабрачынныя канцэрты арганнай, царкоўнай, класічнай і рок-музыкі. Пры саборы працуюць бібліятэка і царкоўная лаўка, офіс рэгіянальнага аддзялення «Карытас» і дабрачынны фонд «Мастацтва дабра».
Пробашчы
[правіць | правіць зыходнік]- 1911—1919 — касцёл насіў статус філіяльнага і не меў уласнага пробашча
- Міхаіл Цакуль (1919 — 21 жніўня 1937)
- Юзаф Занеўскі (15 ліпеня 1991 — 2017)[1]
- Уладзімір Кабак (з 24 мая 2017)[2]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі