Перайсці да зместу

Тамаш Восіпавіч Багдановіч-Дваржэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаш Восіпавіч Багдановіч-Дваржэцкі
Дата нараджэння 1859
Месца нараджэння
Дата смерці 1920
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Масква і Самара
Уплыў на Канстанцін Сцяпанавіч Мельнікаў
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тамаш Восіпавіч Багдановіч-Дваржэцкі (руск.: Фома Осипович Богданович-Дворжецкий, польск.: Tomasz Bohdanowicz-Dworzecki; 1859, Віцебск1920, Масква) — архітэктар і выкладчык беларускага паходжання, які дзейнічаў за часамі Расійскай імперыі ў Маскве. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

З роду Дваржэцкіх (Дварэцкіх)-Багдановічаў, нарадзіўся ў Віцебску. У 1879—1885 гадах вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1882 годзе атрымаў узнагароды Акадэміі мастацтваў: вялікую і малую срэбныя медалі[1]. У 1883 годзе скончыў курс навук Акадэміі мастацтваў. У 1884 годзе ўзнагароджаны залатым медалём за праграму «Праект мужчынскага манастыра» і ў 1885 годзе вялікім залатым медалём за праграму «Вялікакняжацкі палац у сталіцы». У 1885 годзе атрымаў званне класнага мастака архітэктуры 1-й ступені[2], у тым жа годзе быў адпраўлены за граніцу Расійскай імперыі як пенсіянер Акадэміі мастацтваў. Быў у Венецыі да 1890 года[3][4].

Акадэмік архітэктуры з 1890 года, з 1892 года ад’юнкт-прафесар Акадэміі мастацтваў (звыш штату)[2]. З 1893 года выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Настаўнік архітэктара Канстанціна Мельнікава. З 1899 года быў сябрам Архітэктурна-тэхнічнай рады Будаўнічага адзела Маскоўскай гарадской управы[5][6]. Уваходзіў у склад Конкурснага сходу Строганаўскага вучылішча[7], быў захавальнікам мастацка-прамысловага музея пры вучылішчы[8]. Сябра Маскоўскага архітэктурнага таварыства. Жыў ва ўва ўласнай гарадской сядзібе на Малым Уласьеўскім завулку, 8[9].

У 1901 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені[10].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ўваходзіў у склад Тэхнічнай рады Будаўнічага аддзела Савета раённых дум Масквы, кіраваў VI і VII раёнамі[11].

Праекты і пабудовы

[правіць | правіць зыходнік]
Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Маскве
Касцёл у Самары
  • Праект біржы Адэсы (сумесна з Аляксеем Трамбіцкім, 1896)[14]
  • Каталіцкі касцёл Сэрца Ісуса. Самара (1902—1906)[15]
  1. Годичное общее собрание Императорской Академии художеств // Неделя строителя : журнал. — СПб.: 1882. — 7 лістапада — № 45. — С. 340.
  2. а б Кондаков 1915, с. 296.
  3. Акт в Императорской Академии художеств // Неделя строителя : журнал. — СПб.: 1888. — № 45. — С. 232.
  4. Акт в Императорской Академии художеств // Неделя строителя : журнал. — СПб.: 1890. — № 45—46. — С. 326.
  5. Зодчие Москвы 1998, с. 35.
  6. Казусь И. А. Советская архитектура 1920-х годов: организация проектированияМ.: Прогресс-Традиция, 2009. — С. 23. — 464 с. — ISBN 5-89826-291-1
  7. Нащокина М. В. Московский архитектор Лев Кекушев. — Санкт-Петербург: Коло, 2012. — С. 184. — 504 с. — ISBN 978-5-901841-97-6.
  8. Правительственные распоряжения // Неделя строителя : журнал. — СПб.: 1899. — № 8. — С. 66.
  9. Вся Москва: адресная и справочная кніга на 1914 год. — М.: Товарищество А. С. Суворина «Новое Время», 1914. — С. 405. — 845 с.
  10. Правительственные распоряжения // Неделя строителя : журнал. — СПб.: 1901. — 22 красавіка — № 17. — С. 117.
  11. Казусь И. А. Советская архитектура 1920-х годов: организация проектирования. — Прогресс-Традиция, 2009. — С. 35, 340—341. — 488 с. — ISBN 5-89826-291-1.
  12. К рисункам // Архитектурные мотивы. — 1900. — № 2. — С. 33.
  13. Римско-католическая филиальная церковь в Москве во имя Беспорочного Зачатия Пресвятой Богородицы // Зодчий : журнал. — СПб.: 1897. — Студзень — В. 1.
  14. Проект Биржи для г. Одессы // Зодчий : журнал. — СПб.: 1896. — Жнівень — В. 8.
  15. Проект римско-католического собора в г. Самаре // Зодчий : журнал. — СПб.: 1901. — В. 12.
  • Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А.В.Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 35. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.
  • Строитель. — СПб., 1897, 1—2, с. 58—67
  • Кондаков C. Н. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764–1914. — СПб.: Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. 2. — С. 296.