Арцём Міхайлавіч Сухоцкі
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Арцём Міхайлавіч Сухоцкі | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 снежня 1992[1][2] (31 год)
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Заглэмбе (Сасновец) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арцём Міхайлавіч Сухоцкі (укр.: Артем Михайлович Сухоцький; нар. 6 снежня 1992, Ніжын, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Заглэмбе» з Сасноўца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійную кар’еру распачаў у кіеўскім «Дынама», выступаў за каманду «Дынама-2». Восенню 2011 года адмовіўся падаўжаць кантракт з кіеўскім клубам і ў пачатку 2012 года перайшоў у марыупальскі «Ільічовец», аднак гуляў толькі за дубль. У 2013 годзе перайшоў у «Александрыю», якой дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой».
У студзені 2018 года перайшоў у браціслаўскі «Слован», разам з якім стаў чэмпіёнам Славакіі ў сезоне 2018/19. У сакавіку 2020 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама»[3], стаў трывалым іграком стартавага складу мінчан. У ліпені 2020 года тэрмін арэнды скончыўся[4], аднак неўзабаве беларускі клуб дамовіўся аб падаўжэнні арэнды да канца 2020 года[5]. У студзені 2021 года стала вядома, што абаронца пакідае «Дынама»[6].
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з чарнігаўскай «Дзясной»[7]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў ліпені таго ж года, пасля чаго паўгады заставаўся без каманды. У студзені 2022 года далучыўся да адэскага «Чарнаморца», пакінуў клуб па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года.
У лютым 2024 года, правёўшы паўтары гады без каманды, далучыўся да польскага «Заглэмбе» з Сасноўца[8].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Славакіі: 2018/19
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2016/17
- Пераможца Першай лігі Украіны: 2014/15
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artem Sukhotsky // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artem Sukhotskyi // FBref.com
- ↑ Минское "Динамо" арендовало у "Слована" украинского защитника Сухоцкого (руск.). football.by (13 сакавіка 2020). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ У Сухоцкого закончилась аренда в минском "Динамо" (руск.). football.by (15 ліпеня 2020). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Минское «Динамо» продлит аренду Сухоцкого (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Источник: Минское "Динамо" не будет продлевать аренду Сухоцкого (руск.). football.by (20 студзеня 2021). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Экс-защитник минского "Динамо" Артем Сухоцкий перешел в "Десну" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 3 ліпеня 2021.
- ↑ Не игравший с 2021 года экс-защитник минского "Динамо" стал игроком команды Хацкевича (руск.). football.by (17 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжыне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Дынама Кіеў
- Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
- Ігракі ФК Марыупаль
- Ігракі ФК Александрыя
- Ігракі ФК Зара Луганск
- Ігракі ФК Слован Браціслава
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Заглэмбе Сасновец