Арыявіст
Арыявіст | |
---|---|
лац.: Ariovistus | |
Нараджэнне | 101 да н.э.[1] |
Смерць |
54 да н.э.[1] |
Род войскаў | Армія Старажытнага Рыма[d] |
Званне | praefectus cohortis[d] |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыявіст (Ariovistus, I стагоддзе да н.э.) — правадыр германскага племя свеваў.
Каля 71 да н.э. па просьбе галаў-арвернаў і секванаў, якія змагаліся з іншым гальскім племем — эдуямі, перайшоў з атрадам германцаў р. Рэйн у якасці «наёмнага лідара» і каля 61 да н.э. атрымаў перамогу над эдуямі.
Пасяліўшыся на тэрыторыі Галіі і забяспечыўшы сабе самастойнасць, Арыявіст сабраў вакол сябе каля 120 тыс. германцаў.
У 59 да н.э. Юлій Цэзар спрыяў прызнанню сенатам Арыявіста ў якасці «сябра рымскага народа». Аднак калі незадаволеныя ўладай Арыявіста гальскія плямёны звярнуліся па дапамогу да Юлія Цэзара, той каля 58 да н.э. пры Везонцыа разграміў армію Арыявіста. Паранены правадыр з рэшткай войска пераправіўся праз Рэйн у Германію, дзе неўзабаве памёр.
Зноскі
- ↑ а б Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.