Безансон
| Горад | |||||
| Безансон | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Besançon | |||||
|
|||||
| 47°14′35″ пн. ш. 6°01′19″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Бургундыя — Франш-Кантэ | ||||
| Кіраўнік | Ан Віньё[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 65,05 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 281 м | ||||
| Водныя аб’екты | Ду[d][1] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 122 308 чалавек (2005) | ||||
| Шчыльнасць | 1810 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовыя індэксы | 25000 | ||||
|
|
|||||
| besancon.fr (фр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Безансон (фр.: Besançon, класіч. лац. Bysantium, сярэд.-веч.лац. Vesuntio, Vesontio) — горад на ўсходзе Францыі, у выгіне ракі Ду, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ду і рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ.
Машынабудаванне, гадзіннікавая, тэкстыльная і швейная прамысловасць.
У 2005 годзе колькасць насельніцтва склала 114,9 тыс. жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У старажытнасці быў цэнтрам Гальскага племені секванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліем Цэзарам.
З IV стагоддзя вядомыя безансонскія біскупы, якія з часам сталі архібіскупамі, узялі кіраванне горадам у свае рукі. Да 1654 года заставаўся вольным горадам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Безансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, у той час, калі адзін з мясцовых жыхароў, Антуан Перэна дэ Гранвела, кіраваў знешняй палітыкай імперыі.
Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў па загаду Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Себасцьенам Ле Прэтрам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасці заняло 30 гадоў; у 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак агулам твор Ле Прэтра дайшоў да цяперашняга часу ў добрым стане.
У 1671 годзе ў Безансон пераехаў з горада Доль Універсітэт Франш-Кантэ, адкрыты яшчэ ў XV стагоддзі як «універсітэт Дзвюх Бургундый».
У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіравання Франш-Кантэ.
У канцы XVIII стагоддзя ўцекачы з Швейцарыі заклалі асновы прамысловасці Безансона. У XIX стагоддзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам.
Тут нарадзіліся: паэт Віктор Гюго, сацыялісты Шарль Фур’е і П’ер Жазеф Прудон, а таксама браты Люм’ер. Стэндаль змясціў у Безансон частку дзеяння рамана «Чырвонае і чорнае».
У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — Плануаз.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Aqabat Jaber[d], Дзяржава Палесціна (2010)[11]
Douroula Department[d], Буркіна-Фасо (1985)
Man[d], Кот-д’Івуар (1991)[11]
Matsumae[d], Японія (2011)[11]
Бельска-Бяла, Польшча (1993)[11]
Бістрыца, Румынія (1990)[11]
Куапіа, Фінляндыя (1986)[11]
Нёўшатэль, Швейцарыя (1975)[11]
Павія, Італія (1964)[11]
Фрайбург, Германія (1959)[11]
Хадэра, Ізраіль (1964)[11]
Хадэрсфілд, Вялікабрытанія (1955)[11]
Цвер, Расія (1996)[11]
Шарлатсвіл[d], ЗША (2006)[11]
Эмполі, Італія
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Безансонская крэпасць — уключае ў сябе цытадэль, гарадскія сцены і форт Грыфон. У 2008 годзе абвешчана ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай спадчыны ў ліку 13 іншых умацаванняў Вабана.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктор Гюго — французскі пісьменнік
- браты Люм’ер — вынаходнікі кінематографа
Зноскі
- ↑ Sandre
- ↑ а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations de référence 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Les villes partenaires
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Безансон- Афіцыйны сайт