Германцы
Індаеўрапейцы |
---|
Індаеўрапейскія мовы |
Індаеўрапейцы |
Протаіндаеўрапейцы |
Прарадзіма індаеўрапейцаў |
Індаеўрапеістыка |
Старажытныя германцы (лац.: germani) — шырокі гурт плямёнаў, якія належылі да індаеўрапейскай сям'і моў і займалi да I ст. да н.э. тэрыторыю паміж ніжнім Рэйнам і Віслай, Дунаем і Балтыйскім і Паўночным марамі і паўднёвую Скандынавію.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Самі германцы не мелі ўласнай агульнай для ўсіх плямёнаў назвы. Найстаражытная з вядомых культур германцаў — культура Ястарф (ніжняя Эльба і Ютландыя, VII ст. да н.э.). Адгэтуль германцы прасоваліся ў Скандынавію праз Паўночную Германію, а затым, з IV ст. да н.э., на працягу стагоддзяў паступова распаўсюджваліся ў паўднёвым кірунку. Пры гэтым яны ўваходзілі ў судотык з кельтамі і выцяснялі іх; адначасова шматлікія германскія плямёны выпрабоўвалі кельцкі ўплыў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Германцы